From Wikipedia, the free encyclopedia
Мякатніца (Maláxis) — род шматгадовых травяністых раслін, уключаны ў трыбу Malaxideae сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Мякатніца | |||||||||||||||||
Мякатніца адналістая (Malaxis monophyllos) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Malaxis Sol. ex Sw., 1788 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Malaxis spicata Sw., 1788
| |||||||||||||||||
|
Навуковая назва роду паходзіць ад стар.-грэч.: μαλακός — «мяккі», «далікатны», што адносіцца да знешняга выгляду некаторых відаў мякатніцы.
У род уключаны наземныя, радзей эпіфітныя шматгадовыя травяністыя расліны. Карані валасістыя. Сцябло цыліндрычнае або бульбападобнае, мясістае, у многіх відаў паўзучае. Ліст у многіх відаў адзіны, аднак у некаторых маецца некалькі лістоў.
Кветкі сабраны на канцы сцябла ў густое прамое гронкападобнае суквецце, зялёнага, жоўтага, бурага, ружовага або бэзавага колеру. Прыкветкі неападальныя. Цэнтральны чашалісцік свабодны, бакавыя могуць зрастацца. Пялёстак свабодны. Губа прамая, суцэльная або падзеленая на долі, без шпорца. Палініі у колькасці чатырох. Рыльца песціка паўшарападобнае або яйцападобнае.
Віды роду Мякатніца распаўсюджаныя амаль ва ўсіх фларыстычных рэгіёнах, адсутнічаюць яны толькі ў Новай Зеландыі.
яшчэ 13 семейств (паводле Сістэмы APG III) |
||||||||||||
каля 175 відаў | ||||||||||||
парадак Спаржакветныя | род Мякатніца | |||||||||||
аддзелКветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Архідныя | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (паводле Сістэмы APG III) |
яшчэ каля 880 родаў | |||||||||||
Паводле інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 183 віды [3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.