METI (англ.: Messaging to Extra-Terrestrial Intelligence — пасланні да пазаземных цывілізацый) — спробы перадачы міжзорных пасланняў ад чалавецтва верагодным разумным істотам за межамі Сонечнай сістэмы.

Thumb
Пасланне METI

Сувязь з праграмай SETI

У адрозненне ад праграмы SETI (англ.: Search for Extraterrestrial Intelligence — пошук пазаземнага розуму), METI накіравана не на пошук чаго-небудзь у небе, а на перадачу сігналаў у адрас верагодных «братоў па розуму».

Некарэктна лічыць, што CETI (англ.: communication with Extraterrestrial Intelligence — сувязь з пазаземным розумам) з’яўляецца камбінацыяй SETI+METI. Сувязь (communication) мае на ўвазе ўступленне ў кантакт, у той час як Пошук (SETI) і Перадача (METI) — гэта толькі два ўзаемазвязаныя працэсы ў спробах усталявання кантакту.

Адпраўленыя пасланні

Вылучаюць два віды міжзорных пасланняў: матэрыяльныя і энергетычныя (радыёпасланні). Хуткасць перадачы матэрыяльных пасланняў такая, што бліжэйшая зорка можа быць дасягнута толькі праз некалькі дзясяткаў тысяч гадоў. Таму відавочна, што наша цывілізацыя можа разлічваць на «зносіны» з іншымі цывілізацыямі толькі з дапамогай радыёпасланняў[1] ці пры ўмове фізічнага ўкаранення пазаземнай цывілізацыі па яе ініцыятыве.

Матэрыяльныя міжзорныя пасланні

Міжзорныя радыёпасланні

  • Пасланне «Мір», «Ленін», «СССР», 1962[3]
  • Пасланне Арэсіба, 1974[4] (1 сеанс выпраменьвання да шаравога зорнага скаплення М13)
  • Cosmic Call 1999[5] (4 сеансы выпраменьвання да навакольных зорак сонечнага тыпу)
  • Дзіцячае пасланне, 2001[6] (6 сеансаў выпраменьвання да навакольных зорак сонечнага тыпу)
  • Cosmic Call 2003[7] (5 сеансаў выпраменьвання да навакольных зорак сонечнага тыпу)
  • A Message From Earth 2008[8] (1 сеанс выпраменьвання да зоркі Глізэ 581)

Рызыка праграмы METI

Асобныя людзі, напрыклад, пісьменнік і навуковец Дэвід Брын, лічаць, што адпраўленне сігналаў можа прыцягнуць да нас увагу варожых іншапланецян і прывесці да іншапланетнага ўварвання[9]. Таму яны прапануюць адкласці пасылку сігналаў да таго часу, калі наша цывілізацыя не стане больш сталай. Але прыхільнікі METI пярэчаць, што адраснае пасыланне сігналаў з’яўляецца бяспечным, паколькі больш развітыя цывілізацыі, якія б маглі нам пагражаць, і так аб нас ведаюць[10]. Трэба адзначыць таксама меркаванне, што Зямля з пачаткам эпохі радыё і тэлебачання ўжо стала моцнай крыніцай інфармацыі і, верагодна, даўно прыцягнула б увагу «злых іншапланецян», калі б яны існавалі ці ім гэта было патрэбна.

Ілжэ-METI

Трэба адзначыць, што ў апошнія гады з’яўляюцца таксама праекты ілжэ-METI, калі буйнейшыя, 70-метровыя антэны сеткі дальняй касмічнай сувязі НАСА, ЗША, размешчаныя ў Рабледа, Іспанія і ў наваколлях Канберы, Аўстралія, выкарыстоўваюцца для арганізацыі шоў, якія імітуюць навукова-абаснаваныя праекты[11].

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.