MAN F2000
From Wikipedia, the free encyclopedia
MAN F2000 — сямейства грузавых аўтамабіляў нямецкай фірмы MAN Nutzfahrzeuge AG. Складалася з грузавікоў колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6 i 8x8.
MAN F2000 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
![]() Седлавы цягач MAN-19.403 з паўпрычэпам (1994–1998) | ||||||
Вытворца | MAN | |||||
Гады выпуску | 1994–2000 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на


Прадстаўлена ў 1994 годзе. У 1995 годзе атрымала тытул Грузавы аўтамабіль года («Truck of the year»)[1].
Апісанне
MAN F2000 вырабляўся як шасі колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6, 8x8 (з колавай базай 3500-5275 мм, поўнай масай 18-48 т) і седлавыя і седлава-баластныя цягачы 4x2, 6x2, 6x4, 8x4 (колавай базай 3575-4525 мм, поўнай масай 19-41 т). Мог мець кабіну трох тыпаў: дзённая, спальная стандартная і спальная з падвышаным дахам.
Абсталеўваўся адным з трох рухавікоў: радным 6-цыліндравым аб’ёмам 12 л (у трох варыянтах магутнасці — 310, 360 або 410 к.с.), 12,8 л магутнасцю 460 к.с., а таксама V-падобным дзесяціцыліндравым рухавіком магутнасцю 600 к.с. Рухавікі спалучаліся з каробкамі перадач ZF або Eaton.
Тэхнічныя характарыстыкі
- MAN 19.403, седлавы цягач, 4x2[2]
- Дапушчальная поўная маса: 44000 кг
- Уласная маса: 6800 кг
- Колавая база: 3575 мм
- Аб’ём / цыліндры: 12 л / Р6
- Магутнасць: 410 к.с. пры 2000 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 1850 Н•м пры 1250 аб/хв
- Каробка перадач: механічная, 16 + 1
- MAN 19.603, 4x2[3]
- Мадэль рухавіка: D 2840 LF
- Аб’ём / цыліндры: 18,27 л / V10
- Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм × 142 мм
- Магутнасць: 591 к.с пры 1700—1900 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100—1450 аб/хв
- Каробка перадач: ZF Ecosplit 16S251, механічная, 16-ступеньчатая
- MAN 26.464 FPLT, седлавы цягач, 6x2[4]
- Дапушчальная поўная маса: 44000 кг
- Мадэль рухавіка: D 2876 F06
- Аб’ём / цыліндры: 12,8 л / Р6
- Ступень сціску: 17,0:1
- Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 166 мм
- Магутнасць: 460 к.с. (338 кВт) пры 2000 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 2100 Н•м пры 900—1300 аб/хв
- Каробка перадач: Eaton RTS17316, механічная, 16-ступеньчатая
- MAN 26.603 FNL, бартавы, 6x2[5]
- Дапушчальная поўная маса: 26000 кг
- Уласная маса: 8770 кг
- Даўжыня × шырыня × вышыня: 18750×2550×4000 мм
- Колавая база: 4600+1350 мм
- Аб’ём / цыліндры: 18273 см³ / V10
- Магутнасць: 600 к.с. (442 кВт) пры 1800—1900 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100—1300 аб/хв
- Каробка перадач: ZF, механічная, 16-ступеньчатая
- Поўная маса двухвосевага прычэпа з бартавой платформай і тэнтам: 14000 кг
- MAN 32.364 VFL, самазвал, 8x4[6]
- Дапушчальная поўная маса: 32000 кг
- Мадэль рухавіка: D 2866 LF 35
- Аб’ём / цыліндры: 11967 см³ / Р6
- Ступень сціску: 17,0:1
- Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 155 мм
- Магутнасць: 355 к.с. (265 кВт) пры 2000 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 1600 Н•м пры 1000—1500 аб/хв
- Каробка перадач: Eaton RTSO12316, механічная, 16-ступеньчатая
Іншыя вытворцы
Кабіна і кампаненты F2000 выкарыстоўваліся даччынымі кампаніямі MAN — аўстрыйскімі маркамі ÖAF і Steyr , на грузавіках сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства МАЗ-MAN. Пасля набыцця MAN-ам брытанскай кампаніі ERF кабіна F2000 з’явілася на грузавіках серый ECS і ECM[7].
Пасля зняцця з вытворчасці і замены на серыю TGA кабіна F2000 атрымала новае жыццё ў Кітаі, дзе яе выкарыстоўвалі некалькі брэндаў, у тым ліку Shaanxi, «CCAT» і «Youngman». Shaanxi таксама пастаўляла кабіну F2000 украінскай кампаніі КрАЗ і расійскай «Тонар».
- ÖAF (Аўстрыя)
- ERF (Вялікабрытанія)
- Shacman (Кітай)
- Тонар (Расія)
Зноскі
- International Truck of the Year award Архівавана 28 верасня 2014. (англ.)
- MAN niezbyt wygodny, ale trwały // truck.pl (польск.)
- 600hp SuperMAN // Commercial Motor : часопіс. — 1995. — № 21 снежня. — С. 25. (англ.)
- МАН-26.603 FNL // За рулём : часопіс. — 1996. — № 8. — С. 38. (руск.)
- 10 OF THE BEST SUCCESSFUL STEEL CABS // Commercial Motor : часопіс. — 2012. — № 13 снежня. — С. 42. (англ.)
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.