Цыкада цёмная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыкада цёмная

Цыкада цёмная[1] (Laodelphax striatellus) — від цыкадавых насякомых сямейства свінушкі (Delphacidae)[2]. Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы[3][4]. Пашкоджвае збожжавыя культуры і іншыя травы.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Цыкада цёмная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laodelphax striatellus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  902249
NCBI  195883
EOL  357500
Закрыць

Апісанне

Даўжыня цела 2-4 мм. Самкі жаўтлявыя, самцы цёмныя, амаль чорныя. Лічынкі I і II узростаў жаўтлявыя, з трыма шэрымі палосамі на брушку, з III узросту — буравата-шэрыя.

Экалогія

Развіваецца на працягу года ў двух пакаленнях. Зімуюць лічынкі III—IV узростаў на пасевах метлюжковых культур, на межах і абочынах дарог. Увесну з’яўляюцца значна раней іншых відаў цыкадак. Акрыленне пачынаецца ў першай палове мая. Дарослыя цёмныя цыкады пералятаюць невялікімі групамі ў прыкаранёвую частку, тканкі лісця і ліставых похваў. Развіццё яец доўжыцца 10 — 12 сутак. Адраджэнне лічынак другога пакалення адбываецца ў сярэдзіне ліпеня, акрыленне — з канца чэрвеня — у ліпені. Дарослыя цыкады жывуць да наступлення халадоў (кастрычнік) і часта шкодзяць азімым ў канцы лета. Развіваецца гэты шкоднік у двух пакаленнях. У засушлівыя гады ствараюцца спрыяльныя ўмовы для масавага размнажэння цёмнай цыкады.

Значэнне

Цёмная цыкада з’яўляецца пераносчыкам віруса закуклівання злакаў і віруса чарнапалосай карлікавасці рысу  (англ.).

Крыніцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.