Бальзамі́н дробнакветны[3], Бальзамін дробнакветкавы[4] (Impatiens parviflora) від кветкавых раслін з роду Бальзамін(Impatiens) сямейства Бальзамінавыя(Balsaminaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 30—60 см з вострапілавата-зубчастым лісцем з залозкамі на зубчыках, блякла-жоўтымі з чырвонымі плямінамі кветкамі памерам да 1 см, па 4—5 на стаячых кветаножках, якія выходзяць з пазух лісця. Чашачка кветкі складаецца з трох чашалісцікаў, адзін відазменены ў прамую, радзей увагнутую шпорку. Сцябло голае, часам разгалінаванае. Плод — струкападобная каробачка. Ад дотыку спелы плод трэскаецца с лёгкім гукам раскідваючы насенне.
Распаўсюджанне і экалогія
Паходзіць з Сярэдняй Азіі, з XIX стагоддзя распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з батанічных садоў. На тэрыторыі Беларусі адзін з найбольш распаўсюджаных небяспечных заносных відаў, добра натуралізаваўся у прыродных супольнасцях. Расце па берагах рэк, азёр, на засмечаных мясцінах. Любіць урадлівую глебу і вільготныя, цяністыя мясціны. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Значэнне і ўласцівасці
З’яўляецца атрутнай раслінай. Злоснае пустазелле. Хімічны склад дастаткова не вывучаны, але вызначана, што лісце і сцябло маюць седатыўнае, гіпатэнзіўнае, кроваспыняльнае дзеянне.
Победимова Е. Г.Род 872. Недотрога — Impatiens L.//Флора СССР. В 30-ти томах/Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров.— М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949.— Т.XIV.— С.624—634.— 790с.— 4 000 экз.
Спасылкі
Недотрога мелкоцветковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.