Heliconiinae — падсямейства матылькоў з сямейства німфалід.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Heliconiinae |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Надсямейства: | Papilionoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Heliconius Kluk, 1780
|
|
Закрыць
Каля 200 відаў; распаўсюджаныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Параўнальна буйныя матылі з даўгаватымі вузкімі крыламі. Размах крылаў да 6-10 см, ярка пафарбаваны ў аранжавыя, чырвоныя, жоўтыя колеры на агульным чорным фоне, часам з даданнем сініх і зеленаватых тонаў.
Кепскі пах і непрыемны смак рэчываў, якія выдзяляюць прадстаўнікі падсямейства, робяць іх неядомымі і тым самым абараняюць ад птушак і іншых ворагаў. Ядучы лісце кармавых раслін, вусені паглынаюць гліказіды, у склад якіх уваходзіць цыяністая група. У працэсе пераварвання апошніх утвараюцца цыяніды.
Яркая афарбоўка — адзін з класічных прыкладаў г. зв. папераджальнай афарбоўкі. Марфалагічнае падабенства матылькоў іншых сямействаў (якія не вылучаюць з’едлівых рэчываў) на віды падсямейства Heliconiinae дало падставу казаць пра іх прыстасавальнае перайманне (мімікрыю)
Здольныя запамінаць месца, дзе калі-то былі злоўлены, і пазбягаюць яго ў будучыні. Механізм дадзенай з’явы застаецца не растлумачаным.
На начлег матылькі збіраюцца вялікімі групамі, застаючыся нерухомымі на галінах дрэў. Як толькі раніцай ўзлятае адзін матыль, як узлятаюць і ўсе астатнія — гэта яшчэ адна неразгаданая асаблівасць прадстаўнікоў падсямейства.
Вусені пакрытыя густымі валасінкамі. Развіваюцца на відах роду Passiflora. Акукліванне адбываецца праз 3 тыдні. Кукалкі пакрытыя валасінкамі і знешнім выглядам нагадваюць насенне або плады раслін. Стадыя кукалкі доўжыцца каля 10 дзён.
- Acraea Fabricius, 1807
- Actinote Hübner, 1819
- Agraulis Boisduval et Leconte, 1833
- Altinote Potts, 1943
- Argynnis Fabricius, 1807
- Argyreus Scopoli, 1777
- Argyronome Hübner, 1819
- Bematistes Hemming, 1935
- Boloria Moore, 1900
- Brenthis Hübner, 1819
- Cethosia Fabricius, 1807
- Childrena Hemming, 1943
- Cirrochroa Doubleday, 1847
- Clossiana Reuss, 1920
- Cupha Billberg, 1820
- Damora Nordmann, 1851
- Dione Hübner, 1819
- Dryadula Michener, 1942
- Dryas Hübner, 1807
- Eueides Hübner, 1816
- Euptoieta Doubleday, 1848
- Fabriciana Reuss, 1920
- Heliconius Kluk, 1802
- Issoria Hübner, 1819
- Kuekenthaliella Reuss, 1921
- Lachnoptera Doubleday, 1847
- Miyana Fruhstorfer, 1914
- Paduca Moore, 1886
- Pardopsis Trimen, 1887
- Phalanta Horsfield, 1829
- Philaethria Billberg, 1820
- Podotricha Michener, 1942
- Proclossiana Reuss, 1926
- Smerina Hewitson, 1874
- Speyeria Scudder, 1872
- Terinos Boisduval, 1836
- Vagrans Hemming, 1934
- Vindula Hemming, 1934
- Brown, Keith S. Jr. (1981): The biology of Heliconius and related genera. Annu. Rev. Entomol. 26: 427-456.
- Miller, L. D. & Miller, J. Y. (2004): The Butterfly Handbook: 130. Barron ' s Educational Series, Inc., Hauppauge, New York. ISBN 0-7641-5714-0.