From Wikipedia, the free encyclopedia
Guda — беларускі фолк-гурт, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае акапэльнае выкананне пераважна абрадавых спеваў, захаванне аўтэнтычнага (у тым ліку, рэгіянальнага) гучання.
Guda | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Этна-фолк |
Гады | 1996 - па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | Беларуская |
Лэйбл | БМАgroup |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аснову рэпертуару гурта Guda складаюць абрадавыя песні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай культуры. Яны вывучаюцца ўдзельніцамі гурта непасрэдна з голасу, што дазваляе амаль дакладна пераняць манеру выканання. Некаторыя песні, якія ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаванні, былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Усе песні выконваюцца акапэльна, за выключэннем танцавальных прыпевак. Рэгіянальная манера спеву і дыялект заўсёды захоўваюцца.
Выканаўцы гурта Guda практыкуюць голасны спеў (паняцце ўведзена этнамузыколагам З. Я. Мажэйка), які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэрыі выканання: уменне «голасна весці» (спяваць працяжна, на вялікім дыханні), «падняць» песню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага спеву характэрнае мноства гукавых фарбаў, якія арганічна ўплятаюцца ў меладычную лінію напеву (глісы на ўзлётах ды спадах, падрыгванні голасу, доўгія і кароткія воклічы на асобных фанемах) — так выконваюцца, найперш, песні вясенне-летняга цыклу, бальшыня вясельных ды радзінных песень.
Творчай мэтай гурта з’яўляецца не толькі захаванне і трансляцыя старадаўняга спеўнага мастацтва, але і сцвярджэнне адметнага светапогляду, у падмурку якога — разуменне вялікай старадаўнасці і сакральнасці сваёй традыцыйнай культуры, а таксама адчуванне сувязі з ёю.
Фальклор для нас — Веды, угрунтаваныя ў старажытную мясцовую Традыцыю, і частка асабістага Сусвету[1].
Строі, у якіх выступаюць спявачкі, пашытыя ўручную паводле этнаграфічных звестак (апісанняў і фотаздымкаў) і адпавядаюць таму гісторыка-культурнаму рэгіёну, з якога яны родам.
Гурт Guda быў створаны ў 1996 годзе як асяродак эксперыментальнага пошуку ў галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыё- і відэаматэрыяламі, кансультацыі з фалькларыстамі і этнамузыколагамі дазволілі пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай манеры. За 20 гадоў існавання склад удзельніц неаднаразова змяняўся, аднак нязменнай заставалася спецыфічнае «гучанне» — надзвычай набліжанае да аўтэнтычнага.
Гурт выпусціў 3 сольныя студыйныя альбомы, а таксама ўдзельнічаў у супольных праектах, у тым ліку ў галіне электроннай музыкі.
У 2011 быў прэзентаваны кліп на песню «За горэю крэмянэю».
У 2012 была створана Школа традыцыйнага мастацтва гурта Guda. З выпускнікоў курсу «Мастацтва традыцыйнага танцу» была ўтворана танцавальная суполка, якая ў 2015 годзе ўвайшла ў склад гурта.
«Архаічныя абрадавыя сьпевы» — першы студыйны альбом гурта, які выйшаў у свет у 2002 г. Перавыданне адбылося ў 2006 г.
«Ігры Багоў» — другі студыйны альбом гурта
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.