Каты́ (Felis) — род драпежных млекакормячых сямейства кашэчых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела 46—197, хваста 15—91 см, маса 1,5—105 кг. Вышыня ў крыжы большая за вышыню ў плячах. Кіпцюры ўцяжныя (акрамя суматранскага ката). Афарбоўка густога футра рознага малюнку і адценняў: аднатонная, плямістая або паласатая.
Каля 20 падродаў, 31 від. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды.
Нараджаюць звычайна 3—4 кацянят (зрэдку да 7), некаторыя віды — двойчы за год.
Аб'екты промыслу, футра малакаштоўнае (акрамя рысі (ням.) (бел.).
Свойскія каты паходзяць ад лівійскага падвіду дзікага ката. Сталі хатнімі жывёламі 3—5 тыс. гадоў назад. Існуе каля 300 парод свойскіх катоў, якія адрозніваюцца даўжынёю і афарбоўкай поўсці. Пашыраны караткашэрсныя пароды, у т.л. руская блакітная, сіямская, з даўгашэрсных — персідская, сібірская і інш.