From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́ўра — афіцыйная валюта шэрага еўрапейскіх краін. Сімвал валюты: €, банкаўскі код: EUR. 1 еўра складаецца са 100 еўрацэнтаў. Валюта кіруецца і адмініструецца Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ) і Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ).
Еўра | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Euro грэч. Ευρώ | |||||
| |||||
Коды і сімвалы | |||||
Коды ISO 4217 | EUR | ||||
Сімвалы | € | ||||
Тэрыторыя абарачэння | |||||
Краіна-эмітэнт | Еўрапейскі Саюз | ||||
Афіцыйнае выкарыстанне | Еўрапейскі Саюз | ||||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||||
Дробныя | еўрацэнт (1⁄100) | ||||
Манеты і банкноты ў абарачэнні | |||||
Манеты | 1, 2, 5, 10, 20, 50 cent, €1, €2 | ||||
Банкноты | €5, €10, €20, €50, €100, €200, €500 | ||||
Уведзена | 1 студзеня 2002 | ||||
Валюта-папярэднік | Austrian schilling[d], Belgian franc[d], Cypriot pound[d], Нідэрландскі гульдэн[d], Эстонская крона, Finnish markka[d], Французскі франк, нямецкая марка, Грэчаская драхма, Ірландскі фунт, Italian lira[d], Латвійскі лат, Літ, Luxembourg franc[d], Maltese lira[d], Monegasque franc[d], Portuguese escudo[d], Sammarinese lira[d], Славацкая крона, Slovenian tolar[d], песета, Ватыканская ліра, ЭКЮ і Куна | ||||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Еўрапейскі цэнтральны банк | ||||
Курсы на 16 кастрычніка 2024 года | |||||
1 USD | 0,9177 € | ||||
1 EUR | 1 € | ||||
1 RUB | 0,009436 € | ||||
1 GBP | 1,194 € | ||||
1 JPY | 0,006149 € | ||||
1 BYN | 0,2762 € | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўра быў уведзены ў безнаяўнае абарачэнне 1 студзеня 1999 года, а 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўнае абарачэнне банкноты і манеты. Еўра замяніў у суадносінах 1:1 еўрапейскую валютную адзінку (ЭКЮ), якая выкарыстоўвалася ў еўрапейскай валютнай сістэме з 1979 па 1998 год.
Еўра кіруецца Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ) на чале з Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ), размешчаным у Франкфурце-на-Майне (Германія). У ЕСЦБ, акрамя ЕЦБ, уваходзяць нацыянальныя цэнтральныя банкі ўсіх дзяржаў-членаў ЕС, незалежна ад таго, ці прынялі яны еўра ў якасці нацыянальнай валюты. ЕЦБ належыць выключнае права вызначаць грашова-крэдытную палітыку ў еўразоне. ЕСЦБ займаецца друкаваннем банкнот і чаканкай манет, размеркаваннем наяўных грошай па краінах еўразоны, а таксама забяспечвае функцыянаванне плацежных сістэм у еўразоне.
Усе члены Еўрасаюза маюць права ўвайсці ў еўразону, калі яны задавальняюць вызначаным патрабаванням да крэдытна-грашовай палітыцы, а для ўсіх новых членаў Еўрасаюза абавязак раней ці пазней перайсці на Еўра з’яўляецца абавязковай умовай уступлення.
Лацініцай назва валюты запісваецца як Euro (з вялікай ці маленькай літары — па-рознаму ў розных мовах), па-літоўску — euras, па-латышску — eiro, па-грэчаску — ευρώ. Кірылічнае напісанне ў балгарскай, македонскай, рускай і сербскай мовах — евро, у Чарнагорыі ўжываецца варыянт еуро, у беларускай мове — еўра, ва ўкраінскай — євро. На банкнотах назва валюты напісана вялікімі лацінскімі і грэчаскімі літарамі. Назва чытаецца ў адпаведнасці з арфаграфіяй канкрэтных моў, звычайна на ўзор таго, як вымаўляецца ў гэтай мове слова Еўропа: па-французску прыкладна ёро́, па-нямецку — о́йро, па-іспанску — э́уро, па-англійску — ю́ро і г. д.
Еўра для безнаяўных разлікаў быў уведзены ў 1999 годзе. 1 студзеня 2002 года з’явіліся банкноты і манеты. Наяўныя еўра замянілі нацыянальныя валюты 19 з 28 краін Еўрапейскага саюза.
У Швецыі і Даніі прайшлі рэферэндумы, на якіх большасць выказалася супраць прыняцця еўра. Вялікабрытанія таксама вырашыла не замяняць нацыянальную валюту. Латвія і Літва планавалі перайсці на еўра ў 2009 годзе, але з прычыны эканамічнага крызісу гэты пераход прыйшлося адкласці. У адрозненне ад Літвы і Латвіі, Эстонія змагла споўніць усе крытэрыі, неабходныя для пераходу на еўра, да 2011 года, і 12 мая 2010 года Еўракамісія выступіла з афіцыйнай прапановай аб далучэнні гэтай краіны да еўразоны 1-га студзеня 2011 года, што Эстонія і зрабіла.[1] З 1 студзеня 2014 года да еўразоны далучылася Латвія, 1 студзеня 2015 года — Літва[2], а 1 студзеня 2023 года — Харватыя.
Еўра складаецца са 100 цэнтаў (еўрацэнтаў). Усе манеты еўра, у тым ліку памятныя манеты вартасцю 2 еўра, маюць адзін агульны бок, на якім пазначана вартасць манеты на фоне схематычнай карты Еўропы. З другога, «нацыянальнага», боку знаходзіцца выява, абраная той краінай, дзе адчаканена манета. Усе манеты могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх краінах, у якіх еўра з’яўляецца афіцыйнай валютай.
Выпускаюцца манеты еўра вартасцю 2 €, 1 €, 0,50 €, 0,20 €, 0,10 €, 0,05 €, 0,02 € и 0,01 €.
Усе банкноты еўра маюць агульны дызайн для кожнай вартасці на абодвух баках ва ўсіх краінах. Выпускаюцца банкноты вартасцю 500 €, 200 €, 100 €, 50 €, 20 €, 10 € и 5 €. Некаторыя банкноты вялікай вартасці, такія, як 500 € и 200 €, не выпускаюцца ў некаторых краінах, але ўсюды з’яўляюцца законным плацежным сродкам.
Вартасць | Памеры Вес |
Стыль | Эпоха | Размяшчэнне кода | Асноўны колер |
---|---|---|---|---|---|
5 еўра | 120 × 62 мм 0,63 г |
Антычнасць / Класіка | Да XI стагоддзя | злева ля краю малюнка | серы |
10 еўра | 127 × 67 мм 0,72 г |
Раманскі | XI—XII стагоддзі | зорачка на «8 гадзін» | чырвоны |
20 еўра | 133 × 72 мм 0,81 г |
Готыка | XIII—XIV стагоддзі | зорачка на «9 гадзін» | сіні |
50 еўра | 140 × 77 мм 0,92 г |
Рэнесанс | XV—XVI стагоддзі | справа ля краю малюнка | аранжавы |
100 еўра | 147 × 82 мм 1,02 г |
Барока і ракако | XVII—XVIII стагоддзі | справа ад зорачкі на «9 гадзін» | зялёны |
200 еўра | 153 × 82 мм 1,07 г |
Індустрыяльная эра / Жалеза і шкло | XIX стагоддзе | справа ад зорачкі на «8 гадзін» | жоўта-карычневы |
500 еўра | 160 × 82 мм 1,12 г |
Сучаснасць | XX—XXI стагоддзі | зорачка на «9 гадзін» | ліловы |
Еўразона — гэта тэрыторыя, на якой еўра з’яўляецца афіцыйным плацежным сродкам. На 2023 год у еўразону ўваходзяць Аўстрыя, Бельгія, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя і Эстонія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.