From Wikipedia, the free encyclopedia
Эхеверыя (Echeveria) — род сукулентных раслін сямейства таўсцянкавыя.
Эхеверыя | |||||||||||||||||||
Echeveria runyonii | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Echeveria DC. | |||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||
Натуральны арэал Інтрадукцыя | |||||||||||||||||||
|
Шматгадовыя травяністыя расліны з сакавітым лісцем, якія ўтвараюць шчыльную прыкаранёвую разетку, або невысокія сукулентныя кусцікі. У родзе каля 170[3] відаў. Распаўсюджаныя ў асноўным у Мексіцы, некаторыя віды — ад Тэхаса і Каліфорніі (ЗША) на поўначы да Перу на поўдні.
Род названы ў гонар мексіканскага мастака Атанасіа Эчэверыі, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі[4].
У сваім фундаментальным творы «Агульная гісторыя спраў Новай Іспаніі» (1547—1577) Бернардзіна дэ Саагун, абапіраючыся на звесткі ацтэкаў аб уласцівасцях раслін, прывёў розныя звесткі пра Echeveria gibbiflora[5].
Расліны гэтага роду фармуюць шчыльныя разеткі з мясістага, напоўненага вільгаццю лісця. Розныя віды могуць быць безсцябловымі або з доўгімі парасткамі. Разеткі дыяметрам ад 3 да 40 см. Лісце цвёрдае або вадзяністае. Адрозніваюцца розным колерам і формай лісця.
Кветкі 5-членныя, сабраны ў бакавое прамое суквецце. Пялёсткі і чашалісцікі сакавітыя, апошнія карацей пялёсткаў. Кветкі ад жоўтых да памяранцава-чырвоных і чырвона-карычневых, звычайна невялікія. Размешчаны на доўгім кветканосе, вертыкальным або бакавым. Адценне часта залежыць ад асветленасці: бутоны, якія развіліся ў сонечнае надвор’е, больш чырвоныя, у пахмурнае — жоўтыя.
Лёгка дае міжвідавыя і міжродавыя гібрыды.
Распаўсюджаная пакаёвая расліна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.