From Wikipedia, the free encyclopedia
Таўсцянковыя[3] (Crassulaceae) — сямейства кветкавых раслін.
Таўсцянкавыя | ||||||||||||||
Sedum torulosum | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Crassulaceae J.St.-Hil., nom. cons., 1805 | ||||||||||||||
|
Травяністыя расліны, сукулентныя, шматгадовыя ці аднагадовыя, з простымі, большай часткай без прылісткаў, сакавітымі лісточкамі. Кветкі звычайна ў коласападобных, гронкападобных, шчытападобных суквеццях, актынаморфныя, двухполыя, рэдка аднаполыя, кругавыя, у большасці выпадкаў з аднолькавым 4-5-6 і большым лікам членаў калякветніка (у абодвух кругах) і гінецэя, але ў два разы большым лікам у андрацэі. Вяночак раздзельнапялёсткавы, іншы раз спайнапялёсткавы. Пладалісцікі свабодныя ці зрастаюцца паміж сабой у большай ці меншай ступені. Завязь верхняя. Пры аснове пладалісцікаў знаходзяцца лускі — нектарнікі.
Расліны энтамафільныя, некаторыя арнітафільныя. Кветаложа часта сподачкапашыранае. Плод — многалістоўка, рэдка каробачкападобны. Лісце можа ўтрымліваць таксічныя для хатніх жывел гліказіды[4].
Сямейства ўтрымлівае да 35 родаў і 1500 відаў. Шырока распаўсюджаны (акрамя Палінезіі і Аўстраліі), але сканцэнтраваны ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы. У Рэспубліцы Беларусь сямейства таўсцянкавых прадстаўлена 4 родамі і каля 11 відамі.
Сямейства налічвае 39 родаў:
Паводле сайта The Plant List на 2013 год, у сямейства ўваходзяць 50[5] родаў і 1482 віды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.