From Wikipedia, the free encyclopedia
Drupal(Дру́пал) — свабодны вэб-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам для стварэння сістэм кіравання кантэнтам (англ.: content management system, CMS), напісаны на PHP. Распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL. Выкарыстоўваецца ў якасці сервернай часткі для, прынамсі, 2,1 % усіх вэб-сайтаў у свеце[4], у межах ад персанальных блогаў да карпаратыўных, палітычных і ўрадавых сайтаў, уключаючы whitehouse.gov і data.gov.uk. Таксама выкарыстоўваецца для кіравання ведамі і дзелавога супрацоўніцтва.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Drupal | |
---|---|
Тып | Content Management Framework |
Аўтар | Dries Buytaert[d] |
Распрацоўшчык | Дрыс Байтаерт (Dries Buytaert) і супольнасць распрацоўшчыкаў |
Напісана на | PHP |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 15 студзеня 2001 |
Апошняя версія |
|
Тэставая версія | |
Ліцэнзія | GNU General Public License |
Сайт | drupal.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стандартны рэліз Drupal, вядомы як ядро Drupal, утрымлівае асноўныя магчымасці, характэрныя для сістэм кіравання змесцівам. Яны ўключаюць рэгістрацыю і абслугоўванне ўліковага запісу, кіраванне меню, каналы RSS, настройкі макета старонкі і адміністраванне сістэмы. Drupal можа выкарыстоўвацца як для сайтаў-візітовак, блогаў, інтэрнэт-форумаў, так і для сайтаў супольнасці, якія прадугледжваюць сгенераванае карыстальнікамі змесціва.
На красавік 2013 года існуе больш за 21 400[5] свабодных, унесеных супольнасцю, дадаткаў, вядомых як модулі, якія даступныя, каб змяняць і пашыраць здольнасці ядра Drupal, і дадаваць новыя магчымасці ці наладжваць паводзіны і выгляд Drupal. З-за гэтай падключальнай пашыральнасці і модульнай канструкцыі Drupal апісваецца як CMF. Drupal таксама апісваецца як платформа інтэрнэт-праграм, паколькі яна задавальняе агульнапрынятым патрабаванням характарыстык для такіх платформ.
Хоць Drupal прапануе складаны праграмны інтэрфейс для распрацоўшчыкаў, усталяванне базавага вэб-сайта і кіраванне ім не патрабуе навыкаў праграмавання[6].
Drupal працуе на любой вылічальнай платформе, якая падтрымлівае вэб-сервер, здольны апрацоўваць PHP (у тым ліку Apache, IIS, Lighttpd, Hiawatha, Cherokee або Nginx) і базы даных (такія як MySQL, MongoDB, MariaDB, PostgreSQL, SQLite, або Microsoft SQL Server) для захоўвання змесціва і налад. Drupal 6 патрабуе PHP 4.4.0+, а Drupal 7 патрабуе PHP 5.2.5 або вышэй.[7]
Першапачаткова напісаны Дрысам Байтаертам (Dries Buytaert) як дошка для аб’яў, Drupal стаў праектам з адкрытым кодам у 2001 годзе.[8] Drupal з’яўляецца англійскім варыянтам галандскага слова «druppel», што азначае «кропля».[9] Назва была ўзята ад сайта праекта Drop.org які цяпер спыніў сваё існаванне. Байтаерт хацеў назваць сайт «Dorp» (ад галандскага «вёска», цалкам дарэчнае імя для невялікай супольнасці), але памыліўся пры друку рэгістрацыі даменнага імя і вырашыў, што памылка гучыць лепш.[8] Назва паступова ператварылася ў Drupal.
Цікавасць да Drupal атрымала значны імпульс у 2003 годзе, калі ён быў выкарыстаны для стварэння «DeanSpace» для Говарда Дзіна, аднаго з кандыдатаў у першаснай кампаніі Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2004 годзе, на прэзідэнцкіх выбарах. DeanSpace выкарыстоўваў opensource-распаўсюджанне Drupal для падтрымкі дэцэнтралізаванай сеткі каля 50 разрозненых, неафіцыйных вэб-сайтаў Дзіна, якія злучаліся непасрэдна адзін з адным, а таксама з кампаніяй.[10] Пасля таго як Дзін скончыў сваю кампанію, члены яго вэб-каманды працягвалі пераследваць сваю зацікаўленасць у распрацоўцы вэб-платформы, якая можа дапамагчы палітычнай актыўнасці, пачаўшы з CivicSpace Labs ў ліпені 2004, «першай кампаніі з поўнай занятасцю, якая займалася распрацоўкай і распаўсюджваннем Drupal-тэхналогіі».[11] Іншыя кампаніі таксама пачалі спецыялізавацца на распрацоўцы Drupal.[12][13] Да 2012 года Drupal вэб-сайты налічваюць больш за 100 пастаўшчыкоў, якія прапануюць Drupal-паслугі.[14]
Супольнасць у цяперашні час дапамагае развіваць Drupal,[15] і папулярнасць сістэмы імкліва расце. З ліпеня 2007 года па чэрвень 2008 года Drupal быў спампаваны з сайта Drupal.org больш за 1,4 мільёна разоў, што прыкладна на 125 % больш у параўнанні з папярэднім годам.[16]
Па стане на снежань 2012 года, больш чым 808.000 сайтаў выкарыстоўваюць Drupal.[17] Яны ўключаюць у сябе сотні вядомых арганізацый,[18], у тым ліку карпарацыі, сродкі масавай інфармацыі і выдавецкія кампаніі, урады, некамерцыйныя арганізацыі [19], школы і прыватных асоб. Drupal таксама выйграў некалькі ўзнагарод Packt Open Source CMS Awards [20] і тры разы — Webware 100.[21][22]
5 сакавіка 2009 года, Байтаерт абвясціў аб замарозцы распрацоўкі кода для Drupal 7 да 1 верасня 2009 года.[23] Drupal 7 быў выпушчаны 5 студзеня 2011 года з рэліз-вечарынамі ў розных краінах.[24] Пасля выпуску спынілася абслугоўванне Drupal 5, і зараз захоўваюцца і падрымліваюцца толькі Drupal 6 і Drupal 7.[25] Апошняя версія Drupal 7.22 выпушчаная 3 красавіка 2013 года. Гэты рэліз выпраўляе крытычную ўразлівасць бяспекі і ўсім уладальнікам прапануецца абнавіць яго неадкладна.[26]
Drupal 8 знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і пакуль няма зафіксаванай даты рэлізу.[27] Праца па Drupal 8 падзелена на катэгорыі, такія як Ініцыятывы ядра, Мабільная, Лэйаўты, Вэб-службы і Кіраванне канфігурацыяй. Праграма Google Summer of Code з’яўляецца спонсарам 20 Drupal-праектаў.[28]
Пасля таго, як Drupal быў створаны, відавочным пытаннем стала абранне і стварэнне эмблемы праекта. Удзельнікі супольнасці лічылі, што яна павінна быць звязана з кропляй або вадой. Першапачаткова эмблема Drupal малявалася як кропля ў крузе. З часам прыйшла ідэя зрабіць эмблему ў выглядзе карыкатурнай кроплі з тварам. Стывен Вітэнс (Steven Wittens) стварыў трохмерную кроплю, але ідэя не пайшла ў масы галоўным чынам таму, што трохмерны аб’ект складана друкаваць, рэдагаваць і г.д.
Існуючая эмблема Drupal прыдумана Крысцьянам Янсэнам (Kristjan Jansen).[29] Яна прадстаўляе сабой кроплю з тварам. Вочы паказваюцца як дзве злучаныя кроплі ў выглядзе знаку бясконцасці і выражаюць у сімвалічнай форме бясконцыя магчымасці Drupal.
Архітэктура Drupal дазваляе прымяняць яго для пабудовы розных тыпаў сайтаў — ад блогаў і навінных сайтаў да інфармацыйных архіваў і сацыяльных сетак. Наяўную па змоўчанні функцыянальнасць можна павялічваць падключэннем дадатковых пашырэнняў — «модуляў» у тэрміналогіі Drupal. Найбольш важныя функцыі, што прадастаўляюцца «са скрыні»:
Drupal мае модульную архітэктуру з кампактным ядром, прадстаўляючым АРІ, да якога могуць звяртацца модулі. Стандартны набор модуляў уключае такія функцыі, як навінная стужка, блог, форум, загрузка файлаў, зборшчык навін, галасаванні, пошук і іншыя. Дызайн сайта змяняецца таксама пасродкам спецыяльных модуляў — «тэмаў афармлення».
Некалькі прыкладаў найбольш папулярных модуляў, якія можна спампаваць з рэпазіторыя на drupal.org:
Да несумнеўных плюсаў Drupal трэба аднесці даволі поўную дакументацыю па розных аспектах сістэмы (дакументацыя пераважна на англійскай мове).
Дызайн сайта на Drupal можна змяняць з дапамогай тэмаў афармлення. У якасці шабланізатара («рухавік тэмы» у тэрміналогіі Drupal) выкарыстоўваецца PHPTemplate, але з’яўляецца магчымасць выкарыстоўваць Xtemplate[42], Smarty[43], Twig[44] і іншыя.
Уключэнне PHPTemplate і XTemplate рухавікоў у Drupal заклапочвае з нагоды гнуткасці і складанасці.[45] Drupal-темізацыя выкарыстоўвае механізм шаблонаў, каб далей адасобліваць HTML/CSS з PHP. Папулярны Drupal-модуль, які называецца «Devel» падае GUI інфармацыю для распрацоўшчыкаў і вярстальшчыкаў пра будову старонкі.
Унесеныя супольнасцю тэмы на сайт Drupal.org выдадзеныя ў адпаведнасці з бясплатнай ліцэнзіяй GPL.
З версіі 6.0 з’явілася магчымасць дынамічна змяняць формы па сродках AHAH. У версію 7.0 увайшла бібліятэка jQuery UI.
У Drupal прапаноўваецца гібкая схема арганізацыі структуры сайта на аснове таксанаміі.
Таксанамія — механізм, які дазваляе ствараць адвольную колькасць тэматычных катэгорый для змесціва сайта і асацыяваць іх з модулямі, якія забяспечваюць увод і вывад інфармацыі. Катэгорыі могуць прадстаўляць плоскія або іерархічныя спісы, альбо складаныя структуры, дзе элемент можа мець некалькі «продкаў» і некалькі даччыных элементаў. З дапамогай падобнай схемы аднымі і тымі ж модулямі магчыма арганізацыя розных варыянтаў структурызацыі змесціва. Напрыклад, лёгка ствараецца скразны спіс «ключавых словаў» для ўсіх дакументаў сайта і т.п.
Іншая парадзігма з’явілася са стварэннем у Drupal пашырэння Content Construction Kit (CCK). CCK дазваляе дапаўняць дакументы новымі палямі розных тыпаў — ад палёў увода URL і email, да палёў захоўвання і адлюстравання мультымедыйных файлаў. Таксама па сродках дадатковых модуляў да CCK (напрыклад, Node reference) можна арганізаваць сувязі паміж дакументамі, не выкарыстоўваючы механізм таксанаміі.
Сістэма падтрымлівае лакалізацыю інтэрфейса на больш чым 100 мовах (аднак не ўсе пераклады з’яўляюцца поўнымі). У Drupal выкарыстоўваецца асабісты механізм для лакалізацыі з захаваннем перакладаў у базе даных, нараўне з астатнім змесцівам сайта. Імпарт і экспарт перакладаў сайта ажыцяўляецца ў выглядзе po-файлаў.
Поўная лакалізацыя змесціва падтрымліваецца іншымі модулямі, якія не ўваходзяць у пастаўку Drupal, але могуць быць спампаваныя з сайта распрацоўшчыкаў. У 2012 годзе Drupal-клуб арганізаваў конкурс «Пераклад Drupal на беларускую мову»[46] сярод распрацоўшчыкаў, лінгвістаў і проста ініцыятыўных людзей. Цягам трох месяцаў ядро Drupal 7 версіі было цалкам лакалізавана.
Палітыка Drupal складаецца ў тым, каб анансаваць аб прыродзе кожнай уразлівасці сістэмы бяспекі, як толькі выдадзены новы рэліз. Адміністратары Drupal сайтаў аўтаматычна апавяшчаюцца аб гэтых новых рэлізах праз модуль Статуса Абнаўлення (Drupal 6.x) ці праз Менеджар Абнаўлення (Drupal 7.x). Drupal вядзе спіс рассылкі паведамленняў бяспекі, гісторыю ўсіх апавяшчэнняў бяспекі, дамашнюю старонку службы бяспекі і RSS-стужку з новымі апавяшчэннямі. У 2012 годзе паведамілі і выправілі ў ядры Drupal 4 уразлівасці сістэмы бяспекі. Дзіркі ў бяспецы таксама былі знойдзены і выпраўлены ў 174 унесеных карыстальнікамі модулях.
Drupal у першую чаргу арыентаваны на платформу LAMP, але магчымы варыянты выкарыстання іншага сістэмнага ПЗ.
Прыведзены прыклады некалькіх сайтаў з высокай наведвальнасцю (дзесяткі тысяч наведвальнікаў у суткі і вышэй), працуючых на Drupal:
Drupal.org Архівавана 19 кастрычніка 2019. мае вялікую супольнасць карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў, з больш чым 954,296 уліковых запісаў карыстальнікаў і больш чым 25,146 уліковых запісаў распрацоўшчыкаў (на красавік 2013).[55] Паўгадавыя Drupal-канферэнцыі (DrupalCon) чаргуюцца паміж Паўночнай Амерыкай і Еўропай.[56] Колькасць удзельнікаў на канферэнцыях DrupalCon павялічылася з 500 у Сегедзе ў жніўні 2008 да больш чым 3,100 у Дэнверы ў сакавіку 2012.[57] Еўрапейскі DrupalCon у жніўні 2012 года праходзіў у Мюнхене, Германія.
Меньшыя падзеі, вядомыя як «Drupal-кемпы» (DrupalCamp),[58] праходзяць на працягу ўсяго года па ўсім свеце.
Таксама гуру Drupal запісваюць відэаскрынкасты па ўсталёўцы і наладцы розных модуляў, тэм і г.д., што дазваляе пачаткоўцам хутчэй разабрацца ў сістэме.
У Беларусі таксама існуе Drupal-супольнасць, у Мінску ладзяцца мерапрыемствы прысвечаныя Drupal.
Восенню 2011 года пачаў сваю дзейнасць Drupal-клуб, куды можа прыйсці любы зацікаўлены ў вывучэнні гэтай сістэмы.
26 лістапада 2011 года актывісты Drupal-клуба, які дзейнічае на базе Фаланстэра, арганізавалі першы Drupal-злёт[59], на якім былі прадстаўлены даклады і майстэр-клас для пачаткоўцаў.
15-16 снежня 2012 адбыўся другі Drupal-злёт[60] у іншым фармаце. Усё мерапрыемства было падзелена на 3 блокі:
Сярод удзельнікаў распаўсюджваўся комікс[61] прысвечаны Drupal.
15 лістапада 2013 года быў праведзены Drupal-дзень для шкаляроў.[62]
Асобныя фанатычныя ўдзельнікі пад уплывам Drupal намалявалі велізарнае 3D-графіті і запісалі трэк[63].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.