From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дыдгоры» (груз. დიდგორი) — сямейства бронемашын, распрацаванае ў Грузіі[1]. Назва выбрана ў гонар Дыдгорскай бітвы[2].
Didgori | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Tbilisi Aircraft Manufacturing[d] |
Узбраенне | NSV machine gun[d] |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 2011 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бронемашына была распрацавана ў 2011 годзе дзяржаўным ваенным навукова-тэхнічным цэнтрам «Дэльта».
14 бронемашын[3] «Дыдгоры» и «Дыдгоры-2» былі ўпершыню паказаны на парадзе ў Тбілісі 26 мая 2011, у Дзень незалежнасці[4].
Бронемашына пабудавана на аснове шасі і агрэгатаў ад пікапаў серыі Ford Super Duty. Мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы машыны, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне. Экіпаж складаецца з двух чалавек, прадугледжана магчымасць перавозкі некалькіх пяхотнікаў.
Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом. У бартах баявога аддзялення маецца дзве дзверы для кіроўцы і камандзіра машыны, трэція дзверы для пасадкі і высадкі дэсанту знаходзіцца ў карме. На даху могуць быць устаноўлены розныя віды зброі: напрыклад, 40-мм аўтаматычны гранатамёт або процітанкавая кіраваная зброя.
Бронемашына абсталявана цеплавізарам. Інфармацыя з камер выводзіцца на тры дысплея: адзін для механіка-кіроўцы, адзін для камандзіра і яшчэ адзін для пяхотнікаў.
Браніраванне забяспечвае абарону ад агню са стралковай зброі і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў. Супрацьмінная абарона адпавядае ўзроўню 2b STANAG. Абарона ніжняй частцы машыны складаецца з 3 слаёў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.