Шматгадоваятравяністая расліна з нешматлікімі прамастойнымі або прыўзнятымі голымі кветканоснымі парасткамі вышынёй 15—70 см і галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць вегетатыўныя парасткі. Лісце супраціўнае, лінейнае, каля асновы зрастаецца ў похву. Кветкі на кароткіх кветаножках, каля асновы з бурымі або чарнаватымі ланцэтнымі доўгавостраканцовымі лускавінкамі, сабраны па 3—8 у верхавінкавае галоўчатае суквецце. Чашачка пурпуровая, пяцізубчатая, да сярэдзіны абхвачана шырокаяйкападобнымі, шылападобна звужанымі лускавінкамі. Вяночак ружовы або пурпурова-чырвоны. Плод — прадаўгаватая каробачка.
Пашырэнне
Пашырэнне: Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Заходняе Міжземнамор’е, Балканы, Турцыя. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння. Месцы росту: сасновыя, шыракаліста-сасновыя і шыракалістыя лясы, сухадольныя лугі на пясчаных глебах, лясныя паляны, узлескі і прасекі, чыгуначныя насыпы; расце невялікімі, нярэдка даволі буйнымі групамі або асобнымі экземплярамі.
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў чэрвені—верасні, пладаносіць у верасні—кастрычніку. Размнажаецца насеннем.