Ятрышнік Траунштэйнера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ятрышнік Траунштэйнера

Ятрышнік Траунштэйнера[1] (Dactylorhiza traunsteineri) — від травяністых раслін з роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя. Распаўсюджаны ад Еўропы да Заходняй Сібіры[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Ятрышнік Траунштэйнера
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza traunsteineri (Saut. ex Rchb.) Soó (1962)

Сінонімы
  • Orchis traunsteineri
    Saut. ex Rchb. (1831)
    basionym
  • Dactylorchis traunsteineri
    (Saut. ex Rchb.) Verm. (1947)
  • Dactylorhiza majalis subsp. traunsteineri
    (Saut. ex Rchb.) H.Sund. (1980)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  230573
EOL  1093206
IPNI  626694-1
TPL  kew-55609
Закрыць

Назва

Від названы ў гонар тырольскага аптэкара Ёзэфа Траўнштэйнера (ням.: Joseph Traunsteiner, 1798—1850).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна. Мае падземны клубень, далікатнае тонкае сцябло, якое дасягае вышыні 50 см, вузкае ланцэтнае лісце, пакрытае цёмнымі плямамі. Цвіце з чэрвеня да пачатку ліпеня. Афарбоўка кветак — ружова-ліловых адценняў. Губа часцей суцэльная[2].

Насенне распаўсюджваецца ветрам.

Экалогія

Расце адзіночнымі экземплярамі на вільготных лугах і балотах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. 2 350 экз. у крыніцы пад назвай Orchis traunsteineri Saut. ex Rchb.
  2. Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. — 10-е исправленное и дополненное. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 170—172. — 600 с. — 5000 экз. — ISBN 5-87317-321-5

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.