Булавабрух кольчаты, вялікая кольчатая страказа, кардулегастр кольчаты (Cordulegaster boltonii) — від стракоз сямейства булавабрухаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Булавабрух кольчаты |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Cordulegastroidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cordulegaster boltonii Donovan, 1807
|
Сінонімы |
---|
- Aeshna annulata Latreille, 1805 (Preocc.)
- Libellula grandis Scopoli, 1763 (Preocc.)
- Libellula forcipata Harris, 1780 (Preocc.)
- Libellula boltonii Donovan, 1807
- Cordulegaster boltoni Auctt. (Missp.)
- Cordulegaster lunulata Charpentier, 1840
- Cordulegaster annulatus immaculifrons Selys, 1850
- Cordulegaster annulatus intermedius Selys, 1857
- Cordulegaster boltonii intermedia (Selys, 1857)
- Aeschna lorenzonii Disconzi, 1865
- Cordulegaster algerica Morton, 1916
- Cordulegaster algirica Auctt. (Missp.)
- Cordulegaster boltonii iberica Boudot & Jacquemin 1995
|
|
Закрыць
Даўжыня брушка 54—64 мм, задніх крылаў 41—47 мм. Буйныя чорныя стракозы з ярка-жоўтымі палосамі на грудзях і кольцамі на брушку, пры яго аснове — шыпападобныя вырасты. Крылы празрыстыя. Пярэднія і заднія крылы розныя па форме, трохвугольнікі на іх выцягнуты ўздоўж. Вочы сутыкаюцца на цемі.
Пашыраны ў Еўропе (акрамя поўначы). На Беларусі трапляюцца нешматлікія папуляцыі.
Імага жывуць у зацененых месцах, каля берагоў рэк і ручаёў. Лічынкі вялікія, развіваюцца ў праточных водах з павольным цячэннем.
Стракозы хутка лётаюць па берагах вадаёмаў, аддаляючыся часам на вялікія адлегласці ад месцаў выпладу. Лёт у чэрвені-ліпені. Яйцы адкладваюць у час лёту ў вільготны грунт на невялікую глыбіню.
Дарослыя кормяцца насякомымі, рэгулятары колькасці крывасосных двухкрылых. Лічынкі сілкуюцца воднымі беспазваночнымі, маляўкамі рыб.
Цыкл развіцця 3-4 гады.