Бронзаўкі (Cetoniinae) — падсямейства жукоў з сямейства пласцініставусых.
Бронзаўкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бронзаўка залацістая (Cetonia aurata) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Cetoniinae Leach, 1815 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тыпавы род | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Cetonia
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трыбы: | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
Даўжыня 0,8—11 см. Колер яркі: зялёныя, медна-чырвоныя, фіялетавыя, з металічным бляскам. У некаторых на галаве рогі. Крылы ў час палёту выпростваюцца праз выемкі ў надкрылах.
Пашырэнне
Налічваецца каля 2700 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі часцей трапляецца бронзаўка залацістая (Cetonia aurata); бронзаўка вялікая зялёная (Protaetia speciosissima) і бронзаўка мармуровая (Liocola marmorata). Рэдкія, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Асаблівасці біялогіі
Лятаюць у маі—верасні. Лічынкі С-падобныя, жывуць у трухлявай драўніне, дуплах, пнях, глебе, мурашніках, норах грызуноў. Жукі кормяцца бутонамі, кветкамі, маладымі, пладамі і лісцем пладовых, тэхнічных і дэкаратыўных раслін. Зімуюць лічынкі і жукі. За год адно пакаленне.
Бронзаўкі — прамежкавыя гаспадары скрэбня-гіганта (Macracanthorhynchus hirudinaceus), паразіта чалавека і жывёл.
Гл. таксама
Літаратура
- Бронзаўкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.