From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярблюды (Camelus) — род млекакормячых падатраду мазаляногія. Буйныя жывёлы, прыстасаваныя для жыцця ў пустыні.
Вярблюды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вярблюд аднагорбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Лацінская назва Camelus узыходзіць праз грэчаскае κάμηλος да агульнасеміцкага «гамаль» (араб. جَمَل, іўр.: גמל). Паводле версіі Фасмера, вярблюд паходзіць з старажытнага запазычання з гоцкай крыніцы, у якім ulbandus значыў «слон». Гоцкае слова ўзыходзіць да грэчаскага ἐλέφας «слон». На думку гісторыка Барыса Рыбакова, слова спрадвечна славянскае, якое азначае «шматходны», «шматблукальны»[1].
Жывёла класу сысуноў, адносіцца да капытных у межах роду вярблюдавых, шырока вядомая сваім адметным тлушчавым адкладаннем у выглядзе гарба на спіне. Існуюць два віды вярблюдаў, адзін з якіх мае адзін горб, а другі — два. Аднагорбыя вярблюды (драмадэры) пражываюць у асноўным у сухіх пустынных рэгіёнах Заходняй Азіі, у той час як двухгорбы вярблюд (бактрыян) мае тэрыторыю пражывання ў Цэнтральнай і Усходняй Азіі. Абодва віды з’яўляюцца хатнімі жывёламі і выкарыстоўваюцца чалавекам дзеля атрымання малака і мяса, а таксама ў якасці працоўнай сілы.
Сярэдняя працягласць жыцця вярблюдаў складае ад 40 да 50 гадоў. Вярблюды могуць разганяцца не толькі да хуткасці 65 км/г пры бегу на кароткія дыстанцыі, але здольныя падтрымліваць сталую хуткасць да 40 км/г. Паводле археалагічных даных продкі сучасных вярблюдаў з’явіліся ў Паўночнай Амерыцы ў часы палеагенавага перыяду, а затым распаўсюдзіліся на большай частцы Азіі. Народы старажытнага Самалі адамашнілі вярблюдаў да 2000 года да н.э.[2][3].
Двухгорбы вярблюд бактрыян (па-лацінску: Camelus bactrianus), які жыве ў Цэнтральнай Азіі, быў прыручаны чалавекам шмат гадоў таму, аднак рэдкія табуны дзікіх бактрыянаў і па гэты дзень сустракаюцца ў пустынях Манголіі і Заходняга Кітая, дзе яны больш за ўсё пакутуюць ад недахопу вадапойла, паколькі чалавек, асвойваючы пустыню, у першую чаргу займае адкрытыя крыніцы. Хатніх двухгорбых вярблюдаў разводзяць галоўным чынам у Казахстане і Манголіі, выкарыстоўваючы іх у тых жа мэтах, што і драмадэры. Сваю назву бактрыян атрымаў ад назвы старажытнай вобласці Цэнтральнай Азіі Бактрыя, дзе ён мабыць упершыню быў прыручаны.
Дзікія бактрыяны прыкметна драбней за хатніх, а іх невялікія востраканцовыя гарбы падзеленыя даволі шырокай седлавінай. Вялікія гарбы хатняга бактрыяна часцей за ўсё выкладзеныя адзін да аднаго, і паміж імі амаль няма прамежку. Па масе цела хатнія бактрыяны амаль не саступаюць драмадэрам.
Дзікіх аднагорбых вярблюдаў драмадэраў (па-лацінску: Camelus dromedarius) у наш час не захавалася. У цэнтральных раёнах Аўстраліі можна сустрэць здзічэлых, раней завезеных туды аднагорбых вярблюдаў, якія бескантрольна размножваюцца з-за адсутнасці сур’ёзных лімітуючых фактараў. На шырокіх тэрыторыях старога света з засушлівым і гарачым кліматам драмадэры застаюцца важнымі гаспадарчымі жывёламі, якія выконваюць шматлікія функцыі і працягваюць адыгрываць важную ролю ў культуры асобных народаў свету.
Здаўна вярблюды выкарыстоўваліся ў войсках, з часоў антычнасці і сярэднявечча, для перавозкі грузаў і вершнікаў, непасрэдна ў баі выкарыстоўваліся баявыя вярблюды ў складзе баявой кавалерыі і індывідуальна, часцяком з мэтай застрашвання суперніка.
У хрысціянстве вярблюд сімвалізуе ўмеранасць, годнасць, каралеўскую кроў, паслухмянасць, жыццёвую сілу і асацыюецца з чараўнікамі і Янам Хрысціцелем, які насіў пояс з вярблюджай шкуры. Вярблюд, прыклонены на калені для прыняцця ношы, ўвасабляе пакору. У іранцаў вярблюд асацыюецца з цмокам. У рымлянаў вярблюд быў персаніфікацыяй Аравіі на манетах. Вярблюд з’яўляецца сімвалам мовы праграмавання Perl.
У горадзе Ахтубінск у Астраханскай вобласці на плошчы імя Леніна ўсталяваны помнік двум вярблюдам Машцы і Мішу, якія служылі ў камандзіра гарматы сяржанта Рыгора Несцерава і цягнулі гармату, якая зрабіла адзін з першых залпаў па Рэйхстагу[4].
Выявы вярблюда прысутнічаюць на некаторых гербах і сцягах гарадоў і рэгіёнаў, але геральдычнай фігурай вярблюд не з’яўляецца.
Вярблюд выкарыстоўваўся на гербе Ісецкай правінцыі, зараз вярблюд выкарыстоўваецца на гербах і сцягах Чалябінска (аднагорбы, аднак дакладная колькасць пагоркаў не зразумелая, бо вярблюд наўючаны цюкамі) і Чалябінскай вобласці (двухгорбы). У «Поўным зборы законаў Расійскай імперыі» за 1830 годам гэтаму дадзена наступнае тлумачэнне: «наўючаны вярблюд у знак таго, што ў гэты горад шмат іх з таварамі прыводзяць». Такім чынам, вярблюд сімвалізаваў гандаль, якім у той час у асноўным жыў горад[5].
Вярблюд таксама прысутнічае на гербе Эрытрэі.
Вярблюдовыя ўюк хімл служыў мерай вагі, якая выкарыстоўвалася ў мусульманскіх краінах. Вага хімла ў розных рэгіёнах моцна адрознівалася, сярэдні (акруглены) хімл набліжаўся да вагі ў 250 кг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.