Remove ads
армія ў складзе Узброеных Сіл СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
28-я армія — аператыўнае вайсковае аб’яднанне (агульнавайсковая армія) у складзе Узброеных Сіл СССР. Удзельнічала ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля яе заканчэння знаходзілася ў складзе Беларускай ваеннай акругі.
28-я армія | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | Soviet Field Army[d] |
Удзел у |
Упершыню сфарміравана ў чэрвені 1941 года ў Архангельскай ваеннай акрузе з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК. У яе ўваходзілі 30-ы і 33-і стралковыя карпусы, 69-я матарызаваная дывізія, артылерыйскія і іншыя часткі. У сярэдзіне ліпеня была перададзена фронту рэзервовых войскаў, а 21 ліпеня — Заходняму фронту.
Армія прымала ўдзел у Смаленскай бітве, падчас якой 23 ліпеня 1941 года 145-я, 149-я стралковыя і 104-я танкавая дывізіі нанеслі контрудар па нямецка-фашысцкіх войсках з раёна горада Раслаўль у кірунку Пачынак, Смаленск. Поспех, дасягнуты ў пачатку кантрудара, прымусіў суперніка засяродзіць супраць 28-й арміі буйныя сілы, якія нанеслі па ёй удары з флангаў і тылу. Ужо да пачатку жніўня войска вяло абарончыя баі ў поўным асяроддзі.
Пры прарыве з акружэння часткі арміі панеслі цяжкія страты, а сувязь са штабам была часова страчана. Камандуючы войскам У.Я. Качалаў згодна з загадам № 270 быў абвешчаны здраднікам і фактычна завочна асуджаны. Толькі пасля смерці Сталіна, на падставе ўжо пасля вайны ўстаноўленых абставін гібелі адважнага камандарма, 23 снежня 1953 года прысуд 1941 года ў дачыненні да генерал-лейтэнанта Качалаў быў адменены і Качалаў быў цалкам рэабілітаваны.
10 жніўня армія была расфармавана, а якія выйшлі з акружэння часткі перададзены на фармаванне частак Рэзервовага фронту.
28-я армія 2-га фарміравання была сфарміравана 15 лістапада 1941 года ў Маскоўскай ваеннай акрузе. У яе склад увайшлі 359-я, 363-я, 367-я і 375-я стралковыя дывізіі]] і іншыя часткі.
З 1 снежня 1941 да красавіка 1942 года армія знаходзілася ў рэзерве Стаўкі ВГК, а потым была перададзена Паўднёва-Заходняму фронту. У маі-ліпені прымала ўдзел у няўдалай Харкаўскай аперацыі, вяла разлютаваныя абарончыя баі з праўзыходнымі сіламі ворага на р. Аскол у раёне Валуйкі і ў вялікай лукавіне Дона. Пазбегла акружэння.
Па стане на 17 ліпеня 1942 года 28-я армія мела колькасць у межах паўтары тысячы дэмаралізаваных і зняможаных чалавек, сярод якіх пераважалі вайскоўцы тылавых службаў, з іх у штабе арміі — 117 чалавек, у 175-й сд — 352 чалавека, у 169-й сд — 786 чалавек, у 15-й гвсд — 325 чалавек, у 17-я знішч. бр. — 21 чалавек.[1]
1-га жніўня 1942 года ўпраўленне арміі перайменавана ва ўпраўленне 4-й танкавай арміі, а войскі перададзены ў 21-ю армію .
Камандуючымі войскам былі І.У. Цюленеў (02.11.1941 — 04.03.1942), Д.І. Рыбышаў (08.05.1942 — 04.07.1942)
5 верасня 1942 года было прынята рашэнне аб стварэнні 28-й арміі трэцяга фармавання.[1]
Асновай трэцяга фармавання 28-й арміі сталі 34-я гвардзейская стралковая дывізія і 152-я асобная стралковая брыгада[1] (сфармаваная ў горадзе Уральску ўвосень 1942 гады).
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны войскі войска вялі баявыя дзеянні ў складзе Сталінградскага[1], Паўднёвага, 4-га і 3-га Украінскіх, 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і завяршылі баявыя дзеянні ў падпарадкаванні 1-га Украінскага фронта.
Армія ўдзельнічала ў шматлікіх бітвах Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку ў Міускай аперацыі, Берлінскай наступальнай аперацыі, Пражскай наступальнай аперацыі.
Са стварэннем незалежнай Рэспублікі Беларусь на базе сіл Беларускай ваеннай акругі былі створаны нацыянальныя ўзброеныя сілы. У 1993 годзе 28-я агульнавайсковая Чырванасцяжная армія была пераўтворана ў 28-ы армейскі корпус, у 2001 годзе ў Заходняе аператыўнае камандаванне.[2]
Па стану на 2011 год асновай сіл Заходняга аператыўнага камандавання з’яўляюцца 6-я і 11-я асобная гвардзейская механізаваная Прыкарпацка-Берлінская Чырванасцяжная, ордэна Суворава брыгада (Слонім), а таксама асобныя злучэнні і частак[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.