24 верасня — дзвесце шэсцьдзесят сёмы (дзвесце шэсцьдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 622: Прарок Мухамад скончыў перасяленне з Меккі ў Медзіну.
- 787: Пачаўся Другі Нікейскі сабор, які стаў сёмым сусветным саборам.
- 1799: Штурм перавала Сен-Гатард (Альпы) войскамі А. Суворава падчас Швейцарскага паходу.
- 1801: Усходняя Грузія далучана да Расійскай імперыі.
- 1852: Француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.
- 1948: Заснавана кампанія «Honda».
- 1955: Зацверджаны гімн Беларускай ССР.
- 2000: Рэрферэнум у Францыі ўхваліў скарачэнне тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта з сямі да пяці гадоў.
Нарадзіліся
- 1501: Джэралама Кардана, італьянскі матэматык (пам. 1576)
- 1641: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст (пам. 1717)
- 1739: Рыгор Пацёмкін, рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, дыпламат, генерал-фельдмаршал
- 1775: Джон Маршал, амерыканскі дзяржаўны дзеяч
- 1770: Ёханес Елгерхейс, нідэрландскі мастак і акцёр
- 1801: Міхаіл Астраградскі, рускі матэматык і механік (пам. 1862)
- 1807: Тэадор Хоземан, нямецкі мастак
- 1815: Альбіна Габрыэля Пузына, пісьменніца і мемуарыстка
- 1821: Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт, мастак і скульптар (пам. 1883)
- 1878: Юзаф Эдвард Пузына, польскі гісторык, пісьменнік, паэт
- 1885: Артур Лемба, эстонскі кампазітар
- 1896: Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амерыканскі пісьменнік
- 1899: Уільям Добел, аўстралійскі мастак
- 1904: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч (пам. 25.9.1983)
- 1923: Раўль Бот, амерыканскі матэматык
- 1949: Педра Альмадовар, іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік, сцэнарыст і прадзюсар
- 1952: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса
- 1954: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст
- 1957: Лайман Пейдж, амерыканскі фізік
- 1958: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст
- 1961: Джон Логан, амерыканскі драматург, сцэнарыст
Памерлі
- 366: Ліберый, Папа Рымскі
- 768: Піпін Кароткі, кароль франкаў
- 1046: Герард Венгерскі, асветнік Венгрыі
- 1143: Інакенцій II, Папа Рымскі
- 1435: Ізабела Баварская, каралева Францыі
- 1541: Парацэльс, алхімік, лекар, навуковец
- 1545: Альбрэхт Брандэнбургскі, архібіскуп магдэбургскі і майнцкі
- 1621: Ян Караль Хадкевіч, вялікі гетман літоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 1560)
- 1735: Петр Брандль, чэшскі мастак
- 1802: Аляксандр Радзішчаў, рускі пісьменнік (нар. 1749)
- 1812: Пётр Баграціён, рускі палкаводзец
- 1904: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік (нар. 1830)
- 1930: Ота Мюлер (мастак)
- 1945: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік
- 1977: Мірзо Турсун-задэ, таджыкскі паэт
- 1986: Філафей (Нарко), іерарх БАПЦ (нар. 21.2.1905)
- 2004: Франсуаза Саган, французская пісьменніца (нар. 21.6.1935)
Святкуюць
- Міжнародны дзень караваншчыка, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй па рацыяналізацыі транспартна-грузавых аперацый (ICHCA) у 1995 годзе.
- Гвінея-Бісау, Дзень рэспублікі (Дзень незалежнасці).
- Дамініканская Рэспубліка, Дзень Святой Мерседэс
- Камбоджа, Дзень канстытуцыі.
- Паўднёвая Карэя, Паўночная Карэя, Дзень ураджаю.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.