Паўднёвая Караліна
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвая Караліна (англ.: South Carolina) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў.
- Сталіца: Калумбія
- Дэвіз: усмешлівыя твары, прыгожыя месцы (англ.: Smiling faces, beautiful places)
- Мянушка: «штат сабаловых пальмаў»
Паўднёвая Караліна | |||
---|---|---|---|
англ.: State of South Carolina | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | Carolina[d] і South Carolina on My Mind[d] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 23 мая 1788 | ||
Кіраўнік | Генры Мак-Мастэр[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
105 м | ||
Часавы пояс | EDT[d] і зона Амерыка/Нью-Ёрк[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-SC | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Да еўрапейскай каланізацыі на тэрыторыі Паўднёвай Караліны насялялі плямёны ямасі і кусабо.
У 1663 г. англійскі кароль Карл II падарыў зямлі Паўночнай і Паўднёвай Караліны васьмі англійскім лордам. У 1670 г. на тэрыторыі Паўднёвай Караліны было заснаванае першае еўрапейскае паселішча — Чарлз-Таўн (сучасны Чарлстан). У 1729 годзе адбыўся падзел Караліны на Паўночную і Паўднёвую. Паўднёвая Караліна зрабілася самастойнай каралеўскай калоніяй — правінцыяй Паўднёвая Караліна. Пасля заканчэння Вайны за незалежнасць калонія стала восьмым штатам новай дзяржавы. Паўднёвая Караліна была сельскагаспадарчым штатам, на тэрыторыі якога пераважалі баваўняныя плантацыі. У 1860 годзе Паўднёвая Караліна першая з паўднёвых штатаў вырашыла выйсці з складу ЗША ў знак пратэсту супраць адмены рабаўладання. У Грамадзянскай вайне ўдзельнічала каля 60 тысяч жыхароў штата. Пасля вайны пачаўся перыяд Рэканструкцыі. У штаце пачалася індустрыялізацыя. У сельскай гаспадарцы ад гадоўлі бавоўніка перайшлі на развядзенне соі, кукурузы.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
- 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.