Яўген Маркавіч Ганкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўге́н Ма́ркавіч Га́нкін (26 кастрычніка 1922, в. Шчадрын, Жлобінскі раён — 3 мая 1996) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968)[1].
Яўген Маркавіч Ганкін | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Евель Мордухавіч Ганкін |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1996 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-пастаноўшчык |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды |
Біяграфія
Яўген Ганкін нарадзіўся 26 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Шчадрын Жлобінскага раёна. У 1943 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя Герасімава[1]. Адначасова з вучобай, у 1943—1944 гадах ён дапамагаў галоўнаму мастаку ў фільме «Іван Грозны », Сяргея Эйзенштэйна. У 1944—1945 гадах Ганкін працаваў у Кіеўскай кінастудыі, а з 1946[1] года мастаком-пастаноўшчыкам на «Беларусьфільме»[2][3].
Памёр Яўген Ганкін 3 мая 1996 года[2].
Творчасць
Яўген Ганкін займаўся афармленнем такіх класічных беларускіх фільмаў як «Паўлінка» (1952, саўмесна з С. Нікалаевым)[1], «Хто смяецца апошнім» (1954, саўмесна з А. Грыгар’янцам)[1], «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1970), «Сыны сыходзяць у бой» (1969), «Белыя росы» (1983)[2].
Фільмаграфія
- 1945 — Зыгмунт Каласоўскі
- 1952 — Паўлінка
- 1953 — Пяюць жаўрукі[1]
- 1954 — Хто смяецца апошнім[1]
- 1957 — Нашы суседзі[1][4]
- 1958 — Гадзіннік спыніўся апоўначы[1]
- 1959 — Каханне трэба берагчы
- 1960 — Чалавек не здаецца
- 1963 — Апошні хлеб[1]
- 1965 — Крыніцы[1]
- 1966 — Я родам з дзяцінства[1]
- 1969 — Сыны сыходзяць у бой
- 1970 — Вайна пад стрэхамі
- 1973 — Заўтра будзе позна[1]
- 1974 — Хлеб пахне порахам[1]
- 1976 — Факт біяграфіі[1]
- 1976 — Я хачу вас бачыць (ням.: Ich will euch sehen, ГДР)[1]
- 1983 — Белыя росы
- 1987 — Восеньскія сны
- 1993 — …Аз воздам[5]
Памяць
Яго мемуары «Крыло ангела» былі пасмяротна выдадзеныя ў Злучаных Штатах[2].
У 2003 г. быў зняты дакументальны фільм пра Яўгена Ганкіна «Легендамі не карануйце нас»[2].
Зноскі
- Ганкин Евгений Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.
- НАШИ СОСЕДИ (руск.)
- ...Az vozdam (1993) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.