Remove ads
фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
«Каханнем трэба даражыць» (руск.: Любовью надо дорожить) — мастацкі фільм (меладрама), зняты ў 1959 годзе на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм'ера фільма адбылася 26 студзеня 1960 года.
Каханнем трэба даражыць | |
---|---|
Любовью надо дорожить | |
Жанр | меладрама[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст |
Міхаіл Бярозка Сяргей Сплашноў |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Алег Аўдзееў |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 87 хвілін |
Краіна | СССР |
Мова | руская |
Год | 1959 |
IMDb | ID 0053029 |
У адным з пакояў інтэрната Мінскага камвольнага камбіната на вуліцы Сонечнай жывуць чатыры дзяўчыны-ткачыхі: Каця, Тамара, Паліна і Зіна. Так склаліся абставіны, што Кацю абвінавацілі ў несумленным учынку. Усе доказы супраць яе. Каці даводзіцца перажыць разрыў з каханым чалавекам, які ёй не паверыў. Яна пакідае Мінск і з'язджае на далёкую будоўлю ў адзін з гарадоў БССР.
Але ў лёс Каці актыўна ўмешваюцца яе сяброўкі, камітэт камсамола. Яны вераць ёй, перакананыя ў тым, што Каця — сумленны чалавек. У гісторыі, якая адбылася з Кацяй, непрыстойную ролю адыграла Зіна. Урэшце яна ўсведамляе сваю памылку. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць на долю сябра Каці, маладога муляра Сцяпана. Сумленны хлопец, ён толькі аднойчы ў сілу збегу абставін здзяйсняе ў адносінах да Каці памылку, якую пасля спрабуе загладзіць. Але Каця ніяк не можа дараваць крыўду, якую нанёс ёй Сцяпан у цяжкую хвіліну жыцця.
Пачынаецца кінафільм з цудоўнай панарамы цэнтральнай часткі Мінска, знятай з верхавіны гарадской тэлевышкі на вуліцы Камуністычнай. У фільме можна ўбачыць многія вуліцы і будынкі Мінска, якімі яны былі ў 1959 годзе. Асобныя эпізоды здымаліся непасрэдна на Мінскім камвольным камбінаце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.