Яўген Сяргеевіч Малашэвіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Малашэвіч (нар. 10 снежня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мінск».

Хуткія факты Яўген Малашэвіч, Поўнае імя ...
Яўген Малашэвіч
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Малашэвіч
Нарадзіўся 10 снежня 2002(2002-12-10)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 63 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мінск
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Мінск 13 (0)
2022   Хваля (Пінск) 8 (0)
2022   Гомель 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Мінск», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 26 ліпеня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць БАТЭ (0:6).

У сезоне 2021 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, таксама гуляў за моладзевую каманду «Мінска» ў Юніёрскай лізе УЕФА. Сезон 2022 пачынаў у складзе сталічнага клуба, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[4], і ў ліпені быў арандаваны «Гомелем»[5], дзе звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Гомель»[6].

У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Мінскам»[7].

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльМінскБеларусь81
2020Д1МінскБеларусь10
2021Д1МінскБеларусь110
2022 (пач.)Д1МінскБеларусь10
2022 (1)Д2ХваляБеларусь80
2022 (2)Д1ГомельБеларусь90
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.