Яраслаў Шкурко (нар. 8 лютага 1991, Керч) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Яраслаў Шкурко, Поўнае імя ...
Футбол
Яраслаў Шкурко
Поўнае імя Яраслаў Мікалаевіч Шкурко
Нарадзіўся 8 лютага 1991(1991-02-08)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
 Украіна
Рост 167 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2001—2006 Украіна ДЮСШ Керч
2006—2007 Беларусь РЦАП-БДУ (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2009—2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 50 (8)
2011—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 107 (12)
2015—2016 Беларусь Славія (Мазыр) 52 (4)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (0)
2017—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 53 (5)
2020 Беларусь Дняпро (Рагачоў) 21 (4)
2021—2023 Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 69 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2024.
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь[3]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.

У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезона 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу[4]. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй»[5]. У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[6]. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[7]. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду[8] і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[9], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[10]. У сезоне 2019 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў «Белшыну»[11].

У красавіку 2020 года далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.

У лютым 2023 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[12]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[13].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.