From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян (Іван) Юзафавіч Ходзька, Барэйка (24 чэрвеня 1777, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 10 лістапада 1851, Мінск; Псеўданімы: Ян са Свіслачы, Jan ze Świsłoczy) — пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Дзядзька пісьменніка Ігната Ходзькі.
Ян Ходзька | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1777 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1851 (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Язэп Ходзька, Аляксандр Ходзька, Міхал Ходзька і Станіслаў Ходзька[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын шляхціча Юзафа і Канстанцыі з Буйніцкіх. Атрымаў хатнюю адукацыю, вучыўся ў школах Вільні. З 1793 года цывільна-ваенны камісар Ашмянскага павета, дзе валодаў 96 дварамі з 657 прыгоннымі абодвух палоў, з 1795 года асэсар, з 1798 года падсудак Пастаўскага земскага суда. 7 чэрвеня 1800 года пры выбарах на судовыя пасады ён значыцца падсудкам Вілейскага павятовага суда з 259 мужскіх душ уласных сялян. З 1808 года падкаморы Вілейскага павета, у 1810—1811 гадах старшыня Галоўнага цывільнага суда ў Мінску, у якім у 1813—1814 гадах узначальваў другі дэпартамент. У 1812 годзе з’яўляўся ганаровым наглядальнікам вучылішчаў у Дзісенскім павеце[1]. Адзін з арганізатараў масонскіх лож у Мінску і Вільні. У 1816 годзе арганізоўваў масонскія ложы ў Мінскай губерні «Дасканалае адзінства», «Школа Сакрата», «Паўночная Паходня» (заснавальнік, масон 3 ступені з 1818 года), «Шчаслівае вызваленне» (масон 7 ступені)[2].
Дом Я. Ходзькі ў Мінску стаў асяродкам культуры, дзе арганізоўваліся канцэрты і тэатральныя пастаноўкі. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы пераехаў у Вільню, дзе працаваў у Камісіі па спадчыне князёў Радзівілаў. Быў членам таварыстваў дабрачыннасці і шубраўцаў. Захапіўся праблемамі асветы ў краі. У артыкуле ў часопісе «Dzieje dobroczynności» (1820, № 1) выказаўся за пашырэнне адукацыі сярод народа; ідэю народнай школы і асветы развіў у аповесці «Пан Ян са Свіслачы» (1821). У выніку Я. Ходзька быў абраны ганаровым членам Віленскага ўніверсітэта і прызначаны інспектарам школ Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. У 1826 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Вярнуўся ў Вільню вясной 1830. Знаходзіўся пад наглядам паліцыі. За ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў зноў арыштаваны ў 1830. Сасланы на Урал[3]. Вярнуўшыся ў 1834 з ссылкі, жыў з арандатарства ў Мінскай губ. Пісаў мемуары.
Пахаваны на Парафіяльных могілках у Заслаўі.
Пісаў на польскай мове. Класіцыст, потым псеўдакласіцыст-маралізатар. Аўтар камедыі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана» (1812), трагедыі «Кракус» (нап. 1816), аповесцей «Пан Ян са Свіслачы…» (1821) і «Брат і сястра» (1845), трактата «Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў» (1816), успамінаў і артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адметных жывасцю апавядання і значнай колькасцю беларусізмаў. Друкаваўся ў часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік»), альманаху «Rubon» («Рубон») і інш. П’есы Я. Ходзькі ставіліся ў Мінску на аматарскай сцэне ў 1812.
У шлюбе з Кларай з Корсакаў (1770—1852). Дзеці:
Узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны 2-й ст., Св. Уладзіміра 4-й ст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.