Святы Ян Непаму́цкі (каля 1350, Непамук, Чэхія — 20 сакавіка 1393, Прага) — (чэшск.: Jan Nepomucký), Ян Непамук — чэшскі каталіцкі святы, святар, мучанік.
Ян Непамуцкі | |
---|---|
чэшск.: Jan Nepomucký | |
Дата нараджэння | каля 1340[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1393[3][4][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | шэрагам хрысціянскіх цэркваў |
Кананізаваны | 1729 |
У ліку | мучанікаў |
Дзень памяці | 16 мая |
Заступнік | спавяданнікаў, Прагі і ўсёй Чэхіі |
Атрыбуты | пальмавая галіна і вянок з зорак над галавой |
Альма-матар | |
Бацька | Velflín[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Ян нарадзіўся прыблізна паміж 1340 м і 1350 м годам у паселішчы Помук (сучасны чэшскі Непамук), недалёка ад манастыра цыстэрцыянскага ордэна каля ўзгорка «Зялёная Гара». У тым месцы, дзе сёння размяшчаецца касцёл Св. Яна Непамуцкага, раней (па вусновых крыніцах) размяшчаўся дом, дзе і нарадзіўся Ян. Бацька Яна — Велфін — быў у 1355—1367 гадах бурмістрам населенага пункта Помук, пра маці нічога невядома. Базавую адукацыю Ян атрымаў у школе пры касцёле Св. Якава.
У 1370 г. ён стаў натарыусам пражскага архібіскупа, у 1380 г. быў пасвечаны ў святары. Пасля атрымання сану працягнуў адукацыю, вывучаў права, у 1381 г. атрымаў ступень бакалаўра ў Празе, а ў 1387 г. у Падуі доктарскую ступень. У 1389 г. Ян быў прызначаны генеральным вікарыем пражскага архібіскупства.
Мучаніцтва
Чэшскі кароль Вацлаў IV (1378—1419) увесь час канфліктаваў з вышэйшым духавенствам краіны, адстойваў прыярытэт свецкай улады і ўмешваўся ва ўнутрыцаркоўныя справы, лічачы пражскае архібіскупства адным з галоўных сваіх апанентаў ва ўнутранай палітыцы.
У 1393 г. па яго загадзе былі схоплены і кінуты ў турму Ян Непамуцкі і два іншых святара. Неўзабаве таварышы Яна былі адпушчаны, а Ян пасля пакутлівых катаванняў быў пакараны — яго кінулі ў мяшку з Карлава моста ва Влтаву. Пэўная прычына, па якой гнеў караля абрынуўся менавіта на Яна Непамуцкага, сапраўды не вядомая. У 1433 г. храністы высунулі здагадку, вельмі верагодную, але дакладна не даказаную, што Ян адмовіўся выкрыць каралю таямніцу споведзі каралевы, духоўнікам якой ён быў.
Паводле падання, у тым самым месцы дзе цела святога пагрузілася ў Влтаву, над вадой узнікла свячэнне ў выглядзе 5 зорак, з тых часоў Непамуцкі выяўляецца з пяццю зоркамі над галавой. Месца, поруч якога Яна скідвалі праз парэнчы, можна ўбачыць па правую руку на шляху па мосце ў бок Мала Страны, гэта месца адзначана ўмураваным у парэнчы моста крыжам і двума меднымі цвікамі непадалёк ад крыжа.
Шанаванне
Цела Св. Яна было вынята з Влтавы і пасля пахавана ў кафедральным саборы святога Віта ў Празе.
Шанаванне Яна чэшскімі каталікамі як святога і мучаніка пачалося яшчэ ў XV стагоддзі. Да ліку святых ён быў прылічаны ў 1729 г. Ян Непамуцкі лічыцца нябесным заступнікам спавяданнікаў, а таксама заступнікам Прагі і ўсёй Чэхіі. Памяць у Каталіцкай царкве — 16 мая.
Паломніцкая царква Святога Яна Непамуцкага ў горада Ждзяр-над-Сазавау — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[5]
Іканаграфія
Самая знакамітая статуя святога была створана ў 1683 г. (яшчэ да афіцыйнай кананізацыі) Я. Брокафам для Карлава моста ў Празе. Цяпер арыгінал перанесены ў Нацыянальны музей у Празе (як і большасць скульптур Карлава моста), а на мосце ўстаноўлена дакладная копія.
У XVIII стагоддзі створана вялікая колькасць іконаграфічных цыклаў са сцэнамі з жыцця святога. Самы вядомы знаходзіцца ў Латэранскай базіліцы ў Рыме.
Святы Ян Непамуцкі адлюстроўваецца на абразах з пальмавай галіной і вянком з зорак над галавой.
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118558013 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Saint John of Nepomuk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.