Крылы ў размаху 14—21 мм. Пярэднія крылы даўжэйшыя, цёмна-карычневыя, з папярочнымі больш цёмнымі хвалістымі лініямі, на вяршынным краі карычнева-бурая з бронзавым адлівам пляма. Заднія крылы больш светлыя, карычнева-бурыя са светлымі махрамі па краях.
Вусені даўжынёю да 18 мм, ружаватыя з карычневай галавой і пярэднегрудным шчытком. Зімуюць у шчыльных коканах на ствалах і шкілетных галінах яблынь, у трэшчынах кары дрэў, радзей у глебе на глыбіні 1—3 см і на яе паверхні пад смеццем. Матылі вылятаюць у перыяд цвіцення яблыніПраз 2—10 дзён пасля вылету матылькі пачынаюць адкладваць яйцы. Вусені адраджаюцца праз 6—17 дзён і ўгрызаюцца ў плод, закрываючы ўваходную адтуліну коркам з кавалкаў плода, аплеценых павуціннем. Кормяцда мякаццю і насеннем пладоў. Пашкоджаныя плады недаразвіваюцца, заўчасна жаўцеюць і асыпаюцца задоўга да ўборкі ўраджаю.
Пашырана ў раёнах культывавання яблыні (у т. л. на Беларусі). Небяспечны шкоднік пладоў яблыні і грушы. У садах, дзе не праводзіцца мерапрыемстваў па барацьбе з пладажэркай, пашкоджанасць пладоў можа дасягаць 90 %. Пашкоджвае таксама плады слівы, персіка, айвы, абрыкоса, грэцкага арэха.
Рэгулярнае збіранне і выдаленне з саду ападкаў разам з вусенямі, якія знаходзяцца ўнутры пладоў; у канцы ліпеня накладванне на штамбы лоўчых паясоў, якія пасля збору ўраджаю знішчаюць разам з вусенямі; майстраванне ферамонных пастак (самцы пладажэркі ляцяць на пах ферамону і прыліпаюць да клеявой паверхні); апрацоўка біяпрэпаратамі і хімікатамі.
Хваробы і шкоднікі пладовых і ягадных культур // Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Яблыневая пладажэрка // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.