From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Эдвард Пузына (польск.: Józef Edward ks. Puzyna; 24 верасня 1878, в. Грымяча, цяпер Камянецкі раён — 20 студзеня 1949) — гісторык, пісьменнік, паэт.
Юзаф Эдвард Пузына | |
---|---|
Нараджэнне |
24 верасня 1878[1] |
Смерць |
20 студзеня 1949[1] (70 гадоў) |
Род | Пузыны |
Бацька | Юзаф Адольф Марцін Пузына[d] |
Маці | Марыя Тэкля Юзэфіна Акветка-Шышла[d] |
Дзеці | Józef Włodzimierz Maria Puzyna[d] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | гісторыя[2], генеалогія[2], творчае і прафесійнае пісьмо[d][2], публіцыстыка[2], палітычная дзейнасць[d][2] і перакладніцтва[d][2] |
Паходзіць з роду князёў Пузынаў. Вучыўся ў Фрыбургскім універсітэце (Швейцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень. 3 1919 г. у Польшчы, працаваў у міністэрстве замежных спраў, рэдакгарам час. «Messager Polonais» («Польскі веснік», напаўафіцыйнае выданне міністэрства). Пасля выхаду ў адстаўку з 1933 г. жыў у в. Вялікая Бераставіца каля Гродна, з 1939 г. у Варшаве. 3 1944 г. працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзела культуры магістрата.
Аўтар лірычных і сатырычных вершаў (зборнік «Даўней», 1905), патрыятычных паэм, гімнаў, паэтычных драм (зб. «Па дарозе», 1922), аповесцей. Вывучаў праблемы паходжання княжацкіх родаў ВКЛ, іх палітычную ролю ў жыцці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова апублікавана ў 1937). У 1930-х г. член рэдакцыі час. «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мемуараў пра пісьменніцу М. Радзевіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.