Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юлія Аляксандраўна Гайдукова (нар. 14 ліпеня 1981) — беларуская мастацтвазнаўца, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства.
Юлія Аляксандраўна Гайдукова | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1981 (43 гады) |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, дызайнер |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Скончыла ў 2004 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (факультэт дызайну, кафедра дызайну касцюма і тканін, спецыяльнасць «Мадэляванне адзення»). У 2005 годзе там жа скончыла магістратуру і ў 2008 годзе аспірантуру, кандыдацкая дысертацыя «Сцэнічнае ўвасабленне беларускага народнага касцюма ў другой палове XX — пачатку XXI ст.». У 2009 годзе прысвоена вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства.
У 2004—2005 гады выкладчык каледжа лёгкай прамысловасці. З 2009 года дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Спецыяліст у галіне дызайну адзення, займаецца даследаваннем інтэрпрэтацыйных працэсаў у праектаванні аб’ектаў, крыніцай натхнення для якіх служыць народнае мастацтва. З 2004 года член Беларускага саюза дызайнераў. У 2017 годзе адбылася персанальная выстава «Замілаванне простым» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.