Юкатанскі праліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юката́нскі праліў — марскі праліў паміж паўвостравам Юкатан і востравам Куба. Злучае Мексіканскі заліў і Карыбскае мора ў заходняй частцы апошняга.
Юкатанскі праліў | |
---|---|
англ.: Yucatán Channel | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 217 км |
Даўжыня | 55 км |
Найбольшая глыбіня | 2 779 м |
Размяшчэнне | |
21°34′42″ пн. ш. 85°54′27″ з. д.HGЯO | |
Звязвае | Мексіканскі заліў, Карыбскае мора |
Раздзяляе | востраў Куба і паўвостраў Юкатан |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найменшая шырыня праліва 217 км — адлегласць паміж мысам Сан-Антоніа на захадзе Кубы і мысам Каточэ, самай паўночнай кропкай паўвострава Юкатан. Даўжыня каля 55 км. Найбольшая глыбіня 2779 м (каля вострава Куба).
Праз Юкатанскі праліў з поўдня на поўнач праходзіць Юкатанскае цячэнне (працяг Карыбскага цячэння), хуткасць якога складае 2—9 км/г. Гэта плынь абумоўлівае ўзняцце ўзроўню Мексіканскага заліва і выклікае плынь з Мексіканскага заліва праз Фларыдскі праліў — пачатак Гальфстрыма.
Юкатанскі праліў мае вялікае значэнне як суднаходны шлях з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі ў ЗША і Мексіку. Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Канкун (Мексіка) і Ла-Фе (Куба).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.