маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 мая 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (1760—1768) і вялікі літоўскі (з 1768).
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Józef Paulin Sanguszko | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Агінскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Гуроўскі | ||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1740[1] |
||||||
Смерць |
12 мая 1781[1][2] (40 гадоў) |
||||||
Род | Сангушкі | ||||||
Бацька | Павел Караль Сангушка | ||||||
Маці | Барбара з Дунінаў[d] | ||||||
Жонка | Ганна Цэтнер | ||||||
Дзеці | Раман | ||||||
Узнагароды |
Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Мінску і Гродна.
З княжацкага роду Сангушкаў герба «Літоўская Пагоня», сын Паўла Караля, вялікага маршалка літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на вальны сойм у 1754 годзе[3]. На сойме 1767—1768 гадоў абвясціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.
Падтрымаў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 годзе таемна далучыўся да Барскай канфедэрацыі.
У 1774 годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнер, з якой меў сына Рамана (1775—1790).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.