From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф (Іосіф) Мацвеевіч Ямант (польск.: Józef Jamontt; 1841 — ?) — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гг. Прыхільнік партыі «чырвоных»[1]. Брат Людвікі і Марыі Ямант[1].
Юзаф Ямант | |
---|---|
Нараджэнне |
1841 |
Смерць | невядома |
Род | Яманты |
Бацька | Тадэвуш Ямант |
Маці | Схаластыка з Макрыцкіх |
Веравызнанне | каталіцтва |
Адукацыя |
|
Вядомы як | адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гг. |
Нарадзіўся ў 1841 годзе ў сям’і надворнага саветніка Тадэвуша Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх.
Першую адукацыю атрымаў у Віленскім шляхецкім інстытуце. У 1858 годзе паступіў у Пецярбурскі ўніверсітэт, дзе разам з Канстанцінам Каліноўскім належаў да кіраўнічай групы студэнцкага зямляцтва «Агул»[2]. За шчыры патрыятызм і рэвалюцыйныя погляды К. Каліноўскі называў яго «палкім ідэалістам»[3]. Лічыцца, што менавіта праз Юзафа ў Вільні ў 1861 годзе адбылося знаёмства Канстанціна Каліноўскага з ягонай сястрой Марыяй Ямант[2].
У 1861 годзе пакінуў універсітэт, каб разам з Канстанцінам Каліноўскім прыняць чынны ўдзел ў арганізацыі паўстання. З чэрвеня 1863 года шчыльна з ім супрацоўнічае і працуе асабістым сакратаром[1].
З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні знаходзілася адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[2] і нелегальная друкарня[5], дзе Юзаф Ямант выконваў абавязкі сакратара[1].
У сваіх паказаннях Віленскай следчай камісіі, якія ён даў пасля свайго арышту, Юзаф Ямант сказаў наступнае:
…З чэрвеня па верасень я займаўся пры К. Каліноўскім напісаннем арганізацыйных папер… Я працаваў толькі з тымі паперамі, якія патрабавалі стараннай апрацоўкі (напрыклад: цыркуляры, вёў палеміку з Варшавай, якая не разумела мясцовых адметных умоваў Літоўскага краю і г. д.[6] …У адпаведныя часы я з'яўляўся, атрымліваў ад Каліноўскага сюжэт паперы і тут жа яго апрацоўваў. Каліноўскі ў гэты час займаўся чытаннем атрыманай карэспандэнцыі. Калі яго не было, то Далеўскі перадаваў мне ад Каліноўскага запіску аб змесце патрабаванай паперы, якую я пакідаў Далеўскаму для перапіскі начыста, калі не мог адразу напісаць яе на бланку[7]. |
З 10 верасня 1863 — паўстанцкі камісар Мінскай губерні[1]. Арыштаваны 10 студзеня 1864 года. Высланы ў Сібір асобна ад іншых членаў сям’і[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.