Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Міхайлавіч Саві́цкі (нар. 4 сакавіка 1935, Буда-Кашалёва, БССР) — савецкі і беларускі гісторык-архівіст. Доктар гістарычных навук (1992), прафесар (1997).
Эдуард Міхайлавіч Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
У 1954—1959 гадах вучыўся ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце . У 1959 годзе стаў навуковым супрацоўнікам, а ў 1964 годзе — намеснікам дырэктара па навуковай працы Цэнтральнага гістарычныга архіва БССР. У 1968 годзе пачаў працаваць рэдактарам у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1973 годзе стаў навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, у 1977 годзе — Інстытута гісторыі АН БССР. З 1982 года працаваў выкладчыкам у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, з 1987 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце[1]. У 1990 годзе прызначаны намеснікам начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, у 1992 годзе — Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2]. У 1996—2001 гадах быў намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы[3].
У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Революционное движение в Белоруссии в годы первой мировой войны и второй русской революции (июль 1914 — март 1917 гг.)»[4]. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі рабочага руху ў Беларусі ў 1907—1917 гадах[5]. Даследуе праблемы сялянскага, рабочага і рэвалюцыйнага руху, развіцця сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў[6].
Адзін з аўтараў першага тома «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР», які выйшаў у 1984 годзе, «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Складальнік зборніка дакументаў і матэрыялаў «Бунд у Беларусі, 1897—1921», які выйшаў у 1997 годзе[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.