From Wikipedia, the free encyclopedia
Этэль Бэрымар (англ.: Ethel Barrymore, 15 жніўня 1879 — 18 чэрвеня 1959) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар», адна з членаў акцёрскага сямейства Бэрымараў.
Этэль Бэрымар | |
---|---|
англ.: Ethel Barrymore | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1959[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Maurice Barrymore[d] |
Маці | Georgiana Drew[d] |
Муж | Russell Griswold Colt[d] |
Дзеці | Samuel Colt[d], Ethel Barrymore Colt[d] і John Drew Colt[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000856 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню на вялікім экране яна з’явілася ў 1914 годзе, але актыўную кінакар’еру пачала толькі з 1940-х гадоў пасля свайго пераезду ў Галівуд. Адзінымі двума фільмамі, у якіх яна знялася разам з двума братамі, сталі «Нацыянальны парад чырвонага крыжа» (1917) і «Распуцін і імператрыца» (1932).
У 1945 годзе за сваю ролю ў фільме «Толькі самотнае сэрца» Этэль Бэрымор была ўдастоена прэміі «Оскар» у намінацыі «найлепшая актрыса другога плана». Іншымі вядомымі кінакарцінамі з яе ўдзелам сталі «Шрубавая лесвіца» (1945), «Справа Парадайна» (1947), «Партрэт Джэні» (1948) і «Паўночны пацалунак» (1948). У 1950-я гады актрыса некалькі разоў з’явілася і на тэлебачанні, выканаўшы невялікія ролі ў шэрагу тэлесерыялаў.
У 1900 годзе Уінстан Чэрчыль прапаноўваў Этэль Бэрымар стаць яго жонкай, але яна адмовілася. 14 сакавіка 1909 гады яна выйшла замуж за Расэла Грысвольда Колта. У іх было трое дзяцей: актрыса і спявачка Этэль Бэрымар Колт (1912—1977), Самуэль Колт (1909—1986) і Джон Дру Колт (1913—1975). У 1923 годзе пара расталася.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.