Remove ads
аргенцінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсек’ель Марсела Гарай Гансалес (ісп.: Ezequiel Marcelo Garay González; нар. 10 кастрычніка 1986, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2015). Алімпійскі чэмпіён 2008 года.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Эсек’ель Марсела Гарай | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Negro[1] | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1986[2][3][…] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Аргенціна Іспанія |
|||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Футболам Эсек’ель пачаў занімацца ў клубе з роднага горада Расарыа «Ньюэлс Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клуба «Хімнасія і Эсгрыма».
У снежні 2005 года Гарай далучыўся да клуба Ла Лігі «Расінг», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клуб з Кантабрыі ў той сезон ледзь пазбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сезон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, гэта значыць у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных еўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэра» Марка Матэрацы (9). У гульнях супраць «Рэала» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1[4] і пры гасцявой паразе з лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы.
18 мая 2008 года «Рэал» выкупіў трансфер аргенцінца, аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клубе яшчэ адзін сезон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн еўра. З лета 2009 года Эсек’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сезоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Іспаніі, аднак з прыходам улетку 2010 года на трэнерскі масток «сметанковых» Жазэ Маўрынью, Гарай страціў месца ў асноўным складзе.
5 ліпеня 2011 года ігрок перайшоў у партугальскую «Бенфіку» за 5,5 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[5]. Паводле дагавора ў адваротным кірунку адправіўся Фабіу Куэнтран. У пачатку 2014 года рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсек’еля ў склад піцерскага «Зеніту».
25 чэрвеня 2014 года расійскі клуб «Зеніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за іграка 15 млн еўра, пры гэтым партугальскі клуб атрымаў толькі 6 млн еўра, гэта значыць 40 % ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдскі «Рэал»[6].
31 жніўня 2016 года перайшоў у «Валенсію»[7]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[8].
У ліпені 2021 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Эсек’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргенціны, яго партнёрамі па той зборнай былі Серхіа Агуэра, Фернанда Гага, Ліянель Месі і іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны 22 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі, дзе аргенцінцы саступілі з лікам 1:2.
«Ньюэлс Олд Бойз»
«Рэал»
«Бенфіка»
«Зеніт»
«Валенсія»
Аргенціна
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.