Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнст Ю́нгер (ням.: Ernst Jünger; 29 сакавіка 1895, Гайдэльберг, Германская імперыя — 17 лютага 1998, Рыдлінген, Германія) — нямецкі пісьменнік і філосаф. Акрамя сваіх палітычных эсэ, раманаў і дзённікаў, вядомы дзякуючы дакументальнаму апавяданню пра свой досвед у Першай сусветнай вайне — «У стальных навальніцах».
Эрнст Юнгер | |
---|---|
Ernst Jünger | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1998[1][2][…] (102 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Лізелота Лорэр |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | ваенны, энтамолаг, філосаф, пісьменнік, аўтар дзённіка, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэт |
Кірунак | вайна |
Жанр | дзённікі, раманы |
Мова твораў | нямецкая |
Прэміі |
прэмія Чына дэль Дука[d] (1981) Прэмія памяці Шылера[d] (1974) прэмія Гётэ[d] (1982) Immermann-Preis[d] (1965) |
Узнагароды | Прэмія Гётэ |
Подпіс | |
juenger-haus.de (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст Юнгер паходзіў з сярэдняе класы. Бацька — інжынер-хімік, пазней фармацэўт. У 1901—1913 Эрнст навучаўся ў школе, а ў 1913 сышоў з хаты і ўступіў у Французскі замежны легіён. Аднак з пачаткам I сусветнай вайны служыў у імператарскім нямецкім войску на Заходнім фронце. У 1917 атрымаў Жалезны крыж I класы[8], а ў 1918 у званні лейтэнанта — найвышэйшую прускую ваенную ўзнагароду, Pour le Mérite.
Пасля вайны Юнгер служыў у войску Веймарскай рэспублікі да дэмабілізацыі ў 1923. У 1925 ажаніўся з Грэтай фон Яйнсен. Яны мелі двух дзяцей, Эрнста і Аляксандра (1934-93).
У 1927 пераехаў у Берлін. Вывучаў марскую біялогію, заалогію, батаніку, філасофію і стаў вядомым энтамолагам.
Пасля прыходу да ўлады нацыстаў Эрнст Юнгер адмовіўся і ад прапанаванага месца ў Рэйхстагу, і ад пасады кіраўніка Нямецкай акадэміі літаратуры[9]. Ён не стаў членам НСДАП, адмовіўся выступаць на гебельсавым радыё, напісаў у афіцыйную газету НСДАП «Völkischer Beobachter» ліст з забаронай публікаваць яго творы. Пасля таго, як з ветэранскай арганізацыі Гановерскага палка «Traditionsverein der 73er» былі выключаны ўсе яўрэі, Эрнст з братам Фрыдрыхам Георгам таксама пакінулі шэрагі гэтай арганізацыі[10].
У 1933 Юнгер з'ехаў з Берліна; гестапа зладзіла ў яго хаце ператрус.
У II сусветную вайну Эрнст Юнгер служыў капітанам. Знаходзячы на адміністрацыйнай пасадзе ў Парыжы, пазнаёміўся з Пікаса і Както. Пасля спробы забойства Гітлера быў зняты з пасады, паколькі быў асабіста знаёмы з некаторымі са змоўшчыкаў.
Пасля вайны выданні Юнгера спярша былі забаронены ў Германіі з-за падазрэнняў у супрацоўніцтве з нацыстамі. У 1950-я яго аўтарытэт быў адноўлены, у 1965 выйшаў зборнік яго твораў у 10 тамох.
У 1960 памерла яго жонка Грэта, і ў 1962 Эрнст ажаніўся з Лізелотай Лорэр.
Брат Эрнста Юнгера Фрыдрыха Георга — паэт і эсэіст.
У 1997 годзе Эрнст Юнгер перайшоў у каталіцтва. Памёр у Рыдлінгене ў 102-гадовым узросце, апошнім з носьбітаў ваеннага ордэна Pour le Mérite.
Першым яго творам, выдадзеным у 1920 годзе, стала кніга «У стальных навальніцах» (ням.: In Stahlgewittern), якая прынесла яму нечаканую славу. Кніга была складзена на аснове ўласнага досведу аўтара і ацэненая як усхваленне вайны. Нягледзячы на яго дыстанцыянавасць ад нацыстаў, кніга «У стальных навальніцах» карысталася вялікім попытам у Германіі ў 1930-х[11].
У кнізе «Агонь і кроў» (ням.: Feuer und Blut, 1925), як і ў «У стальных навальніцах», Юнгер усхвальваў вайну як унутраную падзею. Ён крытыкаваў крохкасць і нестабільнасць дэмакратыі ў Веймарскай рэспубліцы, адзначаючы, што «ненавідзеў дэмакратыю як мор»[12].
У працы «Пра нацыяналізм і яўрэйскае пытанне» (ням.: Über Nationalismus und Judenfrage, выдадзенай у 1930, Юнгер прадставіў жыдоў пагрозай адзінству Германіі і рэкамендаваў асіміляцыю або эміграцыю ў Палесціну.
У 1948 былі надрукаваны яго дзённікі Другой сусветнай вайны пад назвай «Рэфлексіі» (ням.: Strahlungen).
У 1985 годзе, у гонар 90-годдзя пісьменніка, нямецкая зямля Бадэн-Вюртэмберг заснавала прэмію яго імя па энтамалогіі. Яна ўручаецца штотры гады за выбітныя дасягненні па энтамалогіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.