From Wikipedia, the free encyclopedia
Эміра́т (от араб. أمیر [’amīr] — уладар, правадыр) — форма кіравання ісламскай дзяржавы. Слова «эмірат» тоесна (раўназначна) паняццям Халіфат, Султанат і Імамат, якое ўзначальваецца эмірам. Эмірат — гэта не спадчынная манархія, першапачаткова эміраў абірала ісламская ума абшчына. Абавязковай умовай для эмірата з’яўляецца ператварэнне ў жыццё мусульманскіх законаў — шарыята. З часам эмірат фактычна трансфармаваўся ў дзяржаву, якая нагадвае каралеўства. Першым эміратам (халіфатам) у гісторыі мусульман быў Медынскі Халіфат — ісламская дзяржава ўстаноўленае прарокам Мухамедам у Медыне пасля перасялення першых мусульман з Мекі. У сучасным свеце засталося не шмат эміратаў — на Блізкім Усходзе гэта: эміраты, якія ўваходзяць у склад канфедэрацыі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а таксама Катар і Кувейт. З 1996 да 2001 года ісламская форма кіравання (эмірат) была і на тэрыторыі Афганістана (Ісламскі Эмірат Афганістан). У 2007 годзе, пасля аб’явы сіламі ісламскага супраціўлення пра ўсталяванне Эмірата на тэрыторыях Паўднёвага і Паўночнага Вазірыстана каўказскія партызаны абвясцілі Эмірат і на ўсёй тэрыторыі Паўночнага Каўказа, скасаваўшы Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя. Пасля пачатку антыўрадавых выступаў у Емене ў 2011 маджахеды арганізацыі «Аль-Каіда» на Аравійскім паўвостраве абвясцілі эмірат на тэрыторыі еменскай правінцыі Аб’ян. За ўсталяванне эмірата ваююць маджахеды арганізацыі «Аш-Шабаб» на Поўдні Самалі.
(няпоўны)
Дзяржава | Сталіца | Час існавання | Заўвага |
---|---|---|---|
Армянскі эмірат | Двін | 637—886 | Залежны ад Халіфата |
Эгрыскі эмірат | Накалакеві | 697—778 | Залежны ад Халіфата, існаваў умоўна, уваходзіў у склад Тбіліскага |
Дэрбенцкі эмірат | Дэрбент | 735—1239 | Залежны ад Халіфата |
Тбіліскі эмірат | Тбілісі | 736—1122 | Залежны ад Халіфата |
Кордаўскі эмірат | Кордава | 756—929 | Залежны ад Халіфата, пазней ператвораны ў Кордаўскі халіфат |
Крыцкі эмірат | Харнак | 825—961 | |
Барыйскі эмірат | Бары | 847—871 | Залежны ад Халіфата |
Сіцылійскі эмірат | Палерма | 965—1072 | |
Гранадскі эмірат | Гранада | 1228—1492 | |
Эмірат Айдын | Смірна | 1308—1425 | |
Бухарскі эмірат (Бухарскае ханства) | Бухара | 1785—1920 | З 1868 года пад пратэктаратам Расійскай імперыі. |
Эмірат Афганістан | Кабул | 1823—1929 | Да 1919 года пратэктарат Вялікабрытаніі, затым стаў каралеўствам. |
Неджд | 1902—1921 | Затым стаў султанатам. | |
Севера-Каўказскі эмірат | Ведэна | 1919—1920 | Дзяржава пад пратэктаратам Асманскай імперыі. |
Трансіарданія | Аман | 1921—1946 | Пад брытанскім кіраваннем. |
Ісламскі Эмірат Афганістан | Кабул | 1996—2001 | Часткова прызнаная дзяржава. |
Бахрэйн | Манама | 1971—2002 | З 2002 года каралеўства. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.