Элеанора Арагонская яна ж Элеанора Наварская (ісп.: Leonor de Aragón; 2 лютага 1426 — 12 лютага 1479) — кіраўніца Навары ў 1462—1479 гадах, каралева Навары з 28 студзеня па 12 лютага 1479 года, дачка караля Арагона Хуана II і каралевы Навары Бланкі I з дынастыі Трастамара.

Thumb
Герб каралевы Элеаноры
Хуткія факты Элеанора, кіраўніца Навары ...
Элеанора
ісп.: Leonor de Navarra
Thumb
кіраўніца Навары
1455 1479
каралева Навары
28 студзеня 1479 12 лютага 1479
Папярэднік дэ-юрэ: Бланка II
Пераемнік Францыск
Нараджэнне 2 лютага 1426(1426-02-02)
Смерць 12 лютага 1479(1479-02-12)[1] (53 гады)
Месца пахавання
Род Трастамара
Бацька Хуан II Бязверны[2]
Маці Бланка I[d][2]
Муж Гастон IV дэ Фуа[d][2][3]
Дзеці сыны: Гастон, П'ер II Малады, Жан і Жак
дочкі: Марыя, Жанна, Маргарыта, Кацярына, Ізабела і Элеанора
Аўтограф Thumb
Закрыць

Біяграфія

Элеанора нарадзілася ў горадзе Алітэ (Навара) і была трэцім, малодшым дзіцем Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай. Пасля смерці Бланкі наварскі прастол узурпаваў Хуан II, пазбавіўшы спадчыны ўласных дзяцей.

У 1441 годзе Элеанора выйшла замуж за графа Гастона IV дэ Фуа і ў наступным годзе з’ехала з мужам у Беарн. У 1455 годзе бацька абвясціў Элеанору сваёй спадчынніцай і прызначыў яе кіраўніком Навары. У 1462 яны заключылі дагавор, паводле якога Элеанора прызнавала Хуана II каралём Навары і давала згоду на ўзяцце сваёй сястры Бланкі пад варту (іх брат Карл Віянскі ў той час ужо памёр).

У 1464 годзе Бланка памерла (падазраюць, што яна была атручана). У 1468 годзе бацька зняў Элеанору з пасады рэгента Навары, але ў 1471 ізноў прызначыў кіраўніцай каралеўства.

Пасля смерці Хуана II у 1479 годзе Элеанора стала каралевай Навары, але праз тры тыдні памерла. Ёй было 53 гады. Каралеўскі прастол атрымаў у спадчыну яе ўнук Францыск Феб пад рэгенцтвам маці.

Шлюб і дзеці

Муж: з 30 ліпеня 1436 года Гастон IV дэ Фуа (26 лютага 1423 — 25 ліпеня 1472), граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт дэ Беарн з 1436, віконт дэ Кастэльбон 1425—1462, віконт дэ Нарбон 1447—1468, пэр Францыі з 1458. Дзеці:

  • Гастон дэ Фуа (1444 — 23 лістапада 1470), віконт дэ Кастэльбон з 1462, прынц Віянскі
  • П’ер II Малады дэ Фуа (7 лютага 1449 — 10 жніўня 1490), біскуп Вана з 1476, архібіскуп Арля, кардынал з 1476, віцэ-кароль Навары 1479—1484
  • Жан дэ Фуа (пасля 1450 — 5 лістапада 1500), граф д'Этамп з 1478, віконт дэ Нарбон з 1468, прэтэндэнт на наварскі трон у 1483—1497 гг.
  • Марыя дэ Фуа (пасля 1452—1467); муж: з 19 студзеня 1465 Гульельма VIII (19 ліпеня 1420 — 27 лютага 1483), маркіз Манферата
  • Жанна дэ Фуа (пасля 1454 — пасля 10 лютага 1476); муж: з 19 жніўня 1469 Жан V д'Арманьяк (1420 — 6 сакавіка 1473), граф д'Арманьяк
  • Маргарыта дэ Фуа (пасля 1458 — 15 мая 1486); муж: з 27 чэрвеня 1471 Францыск II (23 чэрвеня 1433 — 9 верасня 1488), герцаг Брэтонскі
  • Кацярына дэ Фуа (пасля 1460 — да 1494); муж: з 1469 Гастон II дэ Фуа-Кандаль (пам. 1485), капталь дэ Бюш, граф дэ Кендал і дэ Бенож
  • Ізабела дэ Фуа (пасля 1462 — ?)
  • Элеанора дэ Фуа (пасля 1466 — у мален.)
  • Жак дэ Фуа (каля 1469—1500), граф дэ Манфор

Зноскі

  1. Leonor de Navarra // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41705771'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2720582'></a>
  2. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.