Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эжэн Кар’ер (фр. Eugène Carrière; 17 студзеня 1849—27 сакавіка 1906) — французскі жывапісец і графік, мастак-педагог.
Эжэн Кар’ер | |
---|---|
фр.: Eugène Carrière | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Eugène Anatole Carrière |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1849[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1906[3][4][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q121360357?[7][8] |
Жонка | Q118121868? |
Дзеці | Jean-René Carrière[d], Lisbeth Delvolvé-Carrière[d] і Nelly Carrière[d] |
Род дзейнасці | мастак, літограф, рысавальнік |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм[9][10] |
Уплыў | Аляксандр Кабанель |
Уплыў на | Ludvig Karsten[d], Francis Jourdain[d], Stefan Popescu[d], Henry Bouvet[d], Nina Simonovich-Efimova[d], Анры Маціс, Андрэ Дэрэн, Jean Puy[d] і Valentine Val[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Гурнэ (дэпартамент Сены і Марны). Вучыўся ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы ў А. Кабанэля. У 1871 годзе, дзякуючы паездцы ў Дрэздэн, знаёміцца з творчасцю Рэмбранта. У 1877 годзе ажэніўся з Сафі Дзямука (меў сямёра дзяцей) і паехаў у Лондан, дзе ўражанне робіць на яго жывапіс Цёрнера, уплыў якога адчувальны ў прыглушанай атмасферы некаторых твораў Кар’ера. Вярнуўшыся ў Парыж, упершыню выстаўляе ў Салоне 1879 года карціну «Мацярынства» — да гэтай тэмы ён будзе вяртацца. Мастак змяшчае сваіх персанажаў у абстаноўку поўнага спакою, свабодную ад старонніх дэталяў, і канцэнтруецца на іх унутраным свеце.
У 1890 г. разам з Пюві дэ Шаванам ён становіцца заснавальнікам Нацыянальнага таварыства прыгожых мастацтваў, дзе рэгулярна выстаўляецца. Пастаянны наведвальнік «аўторкаў» Маларме, ён прымыкае да руху сімвалістаў і сцвярджае, што «зрок падпарадкаваны духу». Піша партрэты многіх сучасных паэтаў і празаікаў, у тым ліку Верлена, Дадэ, Малармэ, братоў Ганкур, Анатоля Франса; піша і Гагена, а той у сваю чаргу стварае партрэт Кар’ера.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.