Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эбуроны (Eburones) — старажытнае племя, якое займала ў часы Цэзара міжрэчча Рэйна і Мааса па суседстве з менапіямі. Цэзар прылічвае яго да германцаў, аднак гальскія імёны згаданых ім правадыроў дазваляюць шэрагу навукоўцаў аднесці эбуронаў да ліку кельтаў.
Са згадкі эбуронаў у «Запісках пра Гальскую вайну» можна зрабіць выснову, што яны займалі ўсю тэрыторыю бельгійскага Лімбурга і нідэрландскага Лімбурга (у сучасных Бельгіі і Нідэрландах), а таксама прырэйнскія землі аж да Ахена. Пасля гэта вобласць увайшла ў склад рымскай правінцыі Ніжняя Германія.
У 54 годзе да н.э. Гай Юлій Цэзар раскватараваў на зіму XIV Парны легіён (легіён і пяць кагорт) пад камандаваннем Кота і Сабінуса ў краіне эбуронаў. Узімку эбуроны паднялі паўстанне супраць рымлян пад камандаваннем Амбрыёрыкса і яго брата. На іх бок перашлі і нервіі. Разам яны напалі на лагер XIV Парнага легіёна і, выбавіўшы салдат з лагера, перабілі іх усіх, агульнай колькасцю да 6 тысяч. У сутычцы быў страчаны сцяг легіёна. Наступны напад на лагер Квінта Тулія Цыцэрона (брата знакамітага аратара) быў перарваны своечасовым умяшаннем Ціта Лабіена.
Не жадаючы губляць людзей у звыклых эбуронам балотах і лясах, Цэзар аддаў іх краіну на рабаванне суседзям, і ў першую чаргу сікамбрам. Услед за гэтым ён аддаў агню ўсе паселішчы эбуронаў, забраў іх скаціну і знішчыў харчовыя прыпасы. Пасля гэтага эбуроны знікаюць з гісторыі, саступаючы месца германскаму племю тунграў[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.