Remove ads
камуна ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэрбур-Актэвіль (фр.: Cherbourg-Octeville, да лютага 2000 года — Шэрбур) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, у дэпартаменце Манш (рэгіён Нармандыя). Сукупнае насельніцтва гарадоў Шэрбур і Актэвіль да іх зліцця ў адну адміністрацыйную адзінку склала 42 318 чалавек (паводле перапісу 1999 года). Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёна Шэрбур складала 117 865 чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Шэрбур размешчаны на поўначы паўвострава Катантэн, на беразе праліва Ла-Манш. Плошча горада складае 6,9 км².
У пачатку X стагоддзя землі паўвострава Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёна былі далучаны да Нармандcкага герцагства. Падчас Стагадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж англічанінамі і французамі і шэсць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.
З 1898 года ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расійскі імператар Мікалай II сустрэўся з французскім прэзідэнтам Арманам Фальерам, для складання франка-расійскага саюза. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнер «Тытанік» пасля адплыцця з Саўтгемптана.
У чэрвені 1940 года горад быў захоплены нямецкімі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 года, з гэтага часу і да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых портаў у Еўропе.
У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, ёсць вытворчасць фотаматэрыялаў, адзення, мэблі і піва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.