From Wikipedia, the free encyclopedia
Шумі́ліна (трансліт.: Šumilina, руск.: Шумилино)[2] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Шуміліна; на лініі Віцебск — Полацк, паміж станцыяй Язвіна і прыпыначным пунктам Добрына.
Станцыя | |
Шуміліна | |
---|---|
Лінія Віцебск — Полацк | |
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Віцебскае аддзяленне |
Дата адкрыцця | 1866[1] |
Класнасць | 4 клас |
569,382 км | |
Код станцыі | 160905 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100037 |
На станцыі чатыры пад’язныя і пяць станцыйных пуцей, вядзецца грузавая работа[3].
Адкрыта 17 кастрычніка 1866 года. Будынак вакзала — двухпавярховы. Пабудаваны паводле распрацаванага для Дынабургска-Віцебскай чыгункі тыповага праекту вакзалаў 2-га класа. На першым паверсе былі памяшканні для пасажыраў (залы чакання I, II і III класаў, буфет, туалетны пакой) і адміністрацыі станцыі (для начальніка, памочніка начальніка, тэлеграф, білетныя касы). На другім паверсе былі кватэры начальніка станцыі, ягонага памочніка і іншых работнікаў. Акрамя вакзала, у комплекс станцыі ўваходзілі воданапорная вежа, пакгаўз, чыгуначныя майстэрні, а таксама былі пабудаваны жылыя дамы для персаналу і Свята-Мікалаеўская царква. Царква, майстэрні і воданапорная вежа да нашага часу не захаваліся[4].
Да 1962 года станцыя мела назву Сіроціна (па назве мястэчка, што знаходзіцца за 9 кіламетраў ад Шуміліна)[5].
У лістападзе 2014 года перад будынкам станцыі быў усталяваны бюст Паўлу Мельнікаву . Перад помнікам устаноўлены камень з тэкстам тэлеграмы пра адкрыццё чыгуначнай лініі ў 1866 годзе[6].
На шумілінскім вакзале здымалі адну са сцэн фільма «Чорная бяроза»[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.