Са́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сава.
Саўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 783 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Красулінскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Красуліна. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шарыпы, сельсавет перайменаваны ў Шарыпскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сава, сельсавет перайменаваны ў Саўскі[1]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана частка скасаванага Макараўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вішня, Красуліна, Куртасы, Лугіны, Паташы, Філіпава, Шырокія і Юркава)[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудкаўшчынскага сельсавета (6 населеных пунктаў: агарагарадок Рудкаўшчына, вёскі Валаўцы, Ермалоўка, Казлы, Кустоўка і Хамянічы), у склад Рэкцянскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (аграгарадок Красуліна, вёскі Вішня, Вялікія Шарыпы, Калацілы, Куртасы, Лугіны, Малыя Шарыпы, Маралёўка, Масалыкі, Паташы, Філіпава, Шырокія, Юркава і пасёлак Чарнічны)[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 783 чалавекі[6].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.