адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарпі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шарпілаўка.
Шарпілаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шарпілаўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 587 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2332 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іванаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Лоеўскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 15 студзеня 1964 года ў складзе Гомельскага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шарпілаўскага сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (з вёскай Новыя Дзятлавічы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 776 чалавек[4], з іх 92,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 587 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.