Remove ads
правінцыя Кітая From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаньсі (па-кітайску: 山西, Shānxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі. Сталіца і самы буйны горад — Таюань. Мяжуе з правінцыямі Хэбэй (河北), Шэньсі (陕西), Хэнань (河南) і Унутранай Манголіяй (内蒙古).
Шаньсі | |
---|---|
山西 | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Jin Xiangjun[d] |
ВУП (2004) | 288,4 млрд юаней (22-й) |
Насельніцтва (2004) |
33,35 млн (19-е месца) |
Шчыльнасць | 213 чал./км² (19-е месца) |
Плошча | 156 800 км² |
Часавы пояс | UTC+8 |
Абрэвіятура | 晋 (Jìn) |
Код ISO 3166-2 | CN-SX |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Правінцыя Шаньсі ляжыць паміж Паўночнакітайскай раўнінай і сярэдняй часткай ракі Хуанхэ, па якой праходзіць натуральная мяжа правінцыі на захадзе і поўдні. Уздоўж паўночнай мяжы цягнецца Вялікая Кітайская Сцяна. На захадзе Шаньсі мяжуе з правінцыяй Шэньсі, на поўдні з правінцыяй Хэнань, на ўсходзе з правінцыяй Хэбэй і на поўначы з аўтаномным раёнам Унутраная Манголія.
Большая частка правінцыі знаходзіцца на вышыні звыш 1000 метраў над узроўнем мора. Горныя ландшафты складаюць 67,5 % плошчы правінцыі і займаюць пераважна паўночна-заходнюю частку тэрыторыі. Найбольш значнымі горнымі масівамі з’яўляюцца горы Люйлян (да 2831 м), Тайхан (да 2322 м), Вутай (да 3058 м), Хэншань (да 2017 м) і Тайюэ (да 2567 м). Шаньсі ляжыць ва ўсходняй частцы лёсавага плато.
Клімат у Шаньсі халодны і сухі. Сярэднегадавая тэмпература на поўначы складае каля 5 °C, на поўдні каля 15 °C. На поўначы толькі на працягу чатырох календарных месяцаў не бывае маразоў, на поўдні — на працягу сямі месяцаў. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў паніжаецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складае ад 350 да 700 міліметраў. Каля 60 % ападкаў прыходзіцца на лета.
Найбуйнейшымі рэкамі з’яўляюцца Хуанхэ, Фэнхэ, Санганхэ і Хутхохэ.
Важнейшыя гарады, акрамя сталіцы — Таюаня: Татун, Юйцсы, Янцюань, Чанджы, Лінфэн, Дзінчэн, Юнчэн.
Шаньсі адносіцца да правінцый, у якіх адбывалася зараджэнне кітайскай культуры. У перыяд неаліта тут, між іншым, утварылася ранняя дынастыя Ся. Да гэтага ядра ў першую чаргу адносяцца паўднёвыя тэрыторыі з пладароднымі лёсавымі землямі. Археалагічныя знаходкі на поўначы правінцыі сведчаць таксама аб тым, што гэты рэгіён уваходзіў у склад зямель дынастыі Джоў (1100 — 771 да нашай эры).
У Эпоху ваюючых царстваў тэрыторыі правінцыі належалі царству Чхао. Пасля ўз’яднання імперыі Цынь Шыхуанам Шаньсі заўсёды ў складзе Кітая. Пры дынастыі Хань непадалёку ад горада Татун пачынае развівацца здабыча вугалю. З 1937 па 1945 правінцыя знаходзілася пад японскай акупацыяй.
Згодна з перапісам насельніцтва 2002 года, у правінцыі налічвалася 32.368.083 прадстаўнікоў народнасці хань, што складала 99,68 % ад агульнай колькасці яе насельніцтва. Пасля ханьцаў найбольш значнымі этнічнымі групамі з’яўляюцца хуэй (0.19 %), маньчжуры (0.04 %), манголы (0.03 %) і мяо (0.01 %).
Да зямельных багаццяў правінцыі ў першую чаргу адносіцца вугаль. Маюцца таксама залежы і іншай сыравіны, напрыклад, баксітаў, медзі, алюмінія і серы. Вугальны басейн займае 37 % плошчы Шаньсі і змяшчае 200 мільярдаў тон вугалю, што адпавядае 1/3 агульнай колькасці залежаў вугалю ў Кітаі. Шаньсійскі вугаль ідзе на экспарт, а таксама пастаўляецца ў больш за 20 іншых адміністрацыйных адзінак Кітая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.