Шальнік ланцэтны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum) — від аднадольных раслін роду Шальнік (Alisma) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae). Упершыню апісаны брытанскім батанікам Уільямам Уізерынгам у 1796 годзе[1][2].
Шальнік ланцэтны | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Alisma lanceolatum With., 1796 | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Сустракаецца ад Макаранезіі, паўночна-заходняй Афрыкі, Еўропы да Кітая[3]; па дадзеных «Flora of China» арэал даходзіць да Аўстраліі[4].
Расце на азёрах, рэках і па іх берагах, на балотах, сырых або забалочаных лугах[5].
Батанічнае апісанне
Гелафіт[3].
Шматгадовая травяністая водная ўкараняльная расліна[5].
Надводнае лісце ланцэтнае, падводнае - лінейнае; размешчана чаргова ў прыкаранёвай разетцы[5].
Суквецце мяцёлкавае, нясе трохпялёсткавыя кветкі памерам да 2 см белага альбо ружовага колеру, з белымі, жоўтымі, зялёнымі або чырвонымі плямамі на пялёстках[5].
Плод — шматарэшак бурага або зялёнага колеру[5].
Атрутнае: маладыя расліны небяспечныя для жывёлы[5].
Прыродаахоўная сітуацыя
Шальнік ланцэтны занесены ў Чырвоныя кнігі Латвіі, Літвы, Эстоніі, а таксама ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі: Ленінградскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Калужскай, Кастрамской, Мурманскай, Наўгародскай, Пскоўскай абласцей, рэспублік Марый Эл, Татарстан і Удмуртыя[5].
Сінонімы
Сінанімічныя назвы[1]:
- Alisma plantago-aquatica f. aquaticum Glück
- Alisma plantago-aquatica var. lanceolatum (With.) Lej.
- Alisma plantago-aquatica f. pumilum Glück
- Alisma plantago-aquatica var. stenophyllum Asch. & Graebn.
- Alisma plantago-aquatica f. stenophyllum (Asch. & Graebn.) Buchenau
- Alisma plantago-aquatica f. terrestris Glück
- Alisma stenophyllum Sam.
- Alisma subcordatum var. stenophyllum (Asch. & Graebn.) Lunell
Зноскі
- Шальнік ланцэтны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.