From Wikipedia, the free encyclopedia
Чумна́я па́лачка (Yersinia pestis, раней Pasteurella pestis) — грамадмоўная бактэрыя з сямейства энтэрабактэрый[1].
Чумная палачка | |||||||||||||||
Yersinia pestis, афарбаваныя флюарэсцэнтным фарбавальнікам, ×2000. | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Yersinia pestis | |||||||||||||||
|
Інфекцыйны агент бубоннай чумы, таксама можа выклікаць пнеўманію (лёгачную форму чумы) і сэптычную чуму. Усе тры формы адказныя за высокі ўзровень смяротнасці ў эпідэміях, якія мелі месца ў гісторыі чалавецтва, напрыклад такіх як Вялікая чума і «Чорная смерць», на рахунку апошняй з якіх — смерць траціны насельніцтва Еўропы за прамежак з 1347 па 1353 годы.
Роля Yersinia pestis у «Чорнай смерці» дыскутуецца. Некаторыя сцвярджаюць, што «Чорная смерць» распаўсюдзілася занадта хутка, каб быць выкліканай Yersinia pestis[2]. ДНК гэтай бактэрыі знойдзены ў зубах памерлых ад «Чорнай смерці», тады як тэставанне сярэднявечных парэшткаў людзей, якія памерлі па іншых прычынах, не дало станоўчай рэакцыі на Yersinia pestis[3][4].
Гэта даказвае, што Yersinia pestis з'яўляецца як мінімум спадарожным фактарам у некаторых (магчыма, не ва ўсіх) еўрапейскіх эпідэміях чумы. Магчыма, што адбор, зроблены чумой, мог паўплываць на патагеннасць бактэрыі, адсеяць індывідаў, якія былі найбольш ёй схільныя.
{{cite book}}
: |edition=
мае залішні тэкст (даведка){{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2007. Праверана 18 кастрычніка 2014.{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.