Чалавекападо́бныя ма́лпы, гаміно́іды, ці антрапамарфі́ды (лац.: Hominoidea ці Anthropomorphidae)— надсямейства вузканосых малпаў (Catarrhini), будова цела якіх падобная дачалавечай. Чалавек таксама ўваходзіць у гэты таксон; таму ў беларускамоўнай літаратуры тэрмін «чалавекападобныя малпы» выкарыстоўваюць тады, калі гаворка не тычыцца чалавека непасрэдна, у адваротным выпадку звычайна выкарыстоўваецца тэрмін «гаміноіды». У склад надсямейства ўваходзяць два сямействы: гібонавыя і гамініды.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Надсямейства гаміноідаў уваходзіць — нароўні з надсямействам мартышкападобных (Cercopithecoidea) — у склад парватрадавузканосых малпаў (г.зн. — малпаў Старога Света)[1]. Абодва надсямействы даволі выразна адрозніваюцца па анатамічных прыкметах.
Для чалавекападобных малпаў характэрна буйнейшае (у параўнанні з мартышкападобнымі) цела, адсутнасць хваста, зашчочных мяшкоў і сядалішчных мазалёў (у гібонаў яны ёсць, але маленькія). Чалавекападобным малпам уласцівы прынцыпова іншы спосаб перамяшчэння па дрэвах: замест бегу па галінах на ўсіх чатырох канечнасцях яны пераважна перасоўваюцца на руках, пад галінамі. Такі спосаб перамяшчэння называецца брахіяцыяй; прыстасаванне даяго выклікала шэраг анатамічных змен: больш гнуткія ідоўгія рукі, рухомы плечавы сустаў, сплошчаную ўпярэдне-заднім кірунку грудную клетку.
Усе чалавекападобныя маюць падобную будову зубоў ібуйнейшы, у параўнанні змартышкападобнымі, галаўны мозг. Акрамя таго, іх мозг ібольш складаны, звысокаразвітымі аддзеламі, якія адказваюць за рухі кісці іязыка, органы зроку.
Чалавекападобныя малпы ўпершыню з’явіліся ў Старым Свеце да канца алігацэну — каля 30 млн гадоў назад. Сярод іх продкаў найбольш вядомыя прапліяпітэкі — прымітыўныя гібонападобныя малпы з трапічных лясоў Фаюма (Егіпет), якія далі пачатак пліяпітэкам, гібонам і дрыяпітэкам. У міяцэне адбылося рэзкае павелічэнне колькасці і разнастайнасці відаў чалавекападобных малпаў. У гэту эпоху (каля 20—16 млн гадоў назад) дрыяпітэкі і іншыя гаміноіды пачалі шырока рассяляцца з Афрыкі ў Азію і Еўропу. Сярод азіяцкіх гаміноідаў былі і сівапітэкі — продкі арангутанаў, лінія якіх аддзялілася ад асноўнага ствала гаміноідаў каля 16—13 млн гадоў назад. Паводле звестак малекулярнай біялогіі, аддзяленне шымпанзэ і гарыл ад агульнага з чалавекам ствала адбылося, хутчэй за ўсё, 8—6 млн гадоў назад.
Традыцыйна ў складзе надсямейства вылучаліся тры сямействы чалавекападобных малпаў: гібонавыя (Hylobatidae), пангіды (Pongidae: арангутаны, гарылы і шымпанзэ) і гамініды (Hominidae: чалавек і яго продкі). Аднак ва 2-й палове XX ст. метадамі малекулярнай філагенетыкі была выяўлена парафілія пангід; пад уздзеяннем ідэй кладыстыкі, якая не прызнае парафілетычныя таксоны, традыцыйнае сямейства Pongidae было скасавана, а роды, што ўваходзілі ў яго, уключаны ў сямейства гамінід.
Новая класіфікацыя гаміноідаў атрымала шырокае распаўсюджанне пасля публікацыі артыкула 1990 года М. Гудмена і інш.[2] (уласна кажучы, які аб'яднаў былых пангід і гамінід таксон разглядаўся ў самім гэтым артыкуле як падсямейства гамініны (Homininae), а пад словамі «сямейства Hominidae» разумелася ўсё надсямейства Hominoidea у яго звычайным аб'ёме; але гэта ў хуткім часе было выпраўлена К. Гроўвзам[3]).
У выніку сучасная класіфікацыя гаміноідаў атрымала[4] наступны від (у прыведзеным спісе паказаны толькі рэцэнтныя віды і таксоны надвідавога рангу):
Сямейства гібонавыя ці малыя чалавекападобныя малпы (Hylobatidae)
Род Сапраўдныя гібоны(Hylobates)
Беларукі гібон(Hylobates lar), ці лар
Hylobates agilis, ці чарнарукі гібон
Гібон Мюлера(Hylobates muelleri)
Серабрысты гібон(Hylobates moloch)
Чорнашапачны гібон(Hylobates pileatus)
Карлікавы гібон(Hylobates klossii), ці гібон Клоса
Найстаражытныя вядомыя чалавекападобныя — гэта руквапітэк (25,2 млн гадоў назад)[5], камаяпітэк (25 млн гадоў назад), маротапітэк (20,6 млн гадоў назад; адносіцца да ранняга міяцэну Уганды)[3], лімнапітэк (17—22 млн гадоў назад) з Кеніі і Уганды, угандапітэк[en] (19—21,5 млн гадоў назад), рангвапітэк[en] (19 млн гадоў назад) з Кеніі[6].
Частка навукоўцаў[хто?] схіляецца да версіі, што продкам гамінід з'яўляецца парапітэк, аднак гэтае меркаванне недастаткова абгрунтавана з прычыны малой колькасці рэштак апошняга[крыніца?].
Пад рэліктавым гаміноідам маецца на ўвазе міфічны снежны чалавек.