From Wikipedia, the free encyclopedia
Чаві́н-дэ-Уантар (ісп.: Chavín de Huantar) — помнік археалогіі ў Перу, цэнтр старажытнай Чавінскай цывілізацыі. Уключаны ў 1985 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Плошча — 14,79 га.
Чавін-дэ-Уантар* | |
---|---|
Chavin (Archaeological Site)** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | III |
Спасылка | UNESCO World Heritage Centre |
Рэгіён*** | Паўднёвая Амерыка і Карыбы |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1985 (9 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Чавін-дэ-Уантар знаходзіцца ў 272 км на поўнач ад Лімы ў горнай даліне на вышыні 3150 м над узроўнем акіяну. Уяўляе сабою рэшткі сакральнага цэнтра з некалькімі храмамі і 2 буйнымі пляцамі. Галоўны храм мае пірамідальную форму з пляскатай вяршыняй. Мяркуецца, што ён быў пабудаваны паміж 1200 г. да н. э. і 750 г. да н. э. і выкарыстоўваўся па прызначэнню да 500 г. да н. э. — 400 г. да н. э.
Рэшткі галоўнага храма вылучаліся ў XVI ст., калі былі ўпершыню апісаны іспанцамі. У канцы XIX ст. яны вывучаліся італьянскімі і нямецкімі даследчыкамі. У 1919 г. раскопкамі Чавін-дэ-Уантар займаўся перуанскі антраполаг Хуліа Сесар Тэльё . Ён увёў паняцце «культура Чавін» і палічыў яе пачаткам усіх Андскіх цывілізацый. Вывучэнне археалагічнага помніка працягваецца да нашых дзён.
Хаця ў 1985 г. Чавін-дэ-Уантар быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, тут амаль не праводзіліся мерапрыемствы па кансервацыі археалагічных аб’ектаў. У 1998 г. Нацыянальны інстытут культуры Перу звярнуўся за экстранай дапамогай для стабілізацыі і абароны гэтага месца. Для перанакіравання турыстычнага і іншага транспарту была пабудавана новая пад’язная дарога. Пры гэтым Стэнфардскі ўніверсітэт загадзя арганізаваў раскопкі, каб зберагчы любыя артэфакты, што маглі б быць пашкоджанымі ў выніку будаўніцтва. Фонд сусветнай спадчыны завяршыў інвентарызацыю, ачысьціў і захаваў усю калекцыю артэфактаў, што раней захоўваліся ў розных сховішчах і будынках для інструментаў. Для захавання помніка археалогіі былі прыцягнуты мясцовыя жыхары, якія атрымалі спецыяльныя веды на арганізаваных для іх курсах.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 330 рус. • англ. • фр. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.